Навіны

Суд над Лявонам Карповічам перанесены на 5 красавіка

Сёння ў Мастах у мясцовым судзе павінен быў адбыцца разгляд адміністрацыйнай справы Лявона Карповіча, ведамага грамадскага актывіста і краязнаўца з мястэчка Луна. Напомнім, што яго беспадстаўна затрымалі міліцыянты 25 сакавіка за тое, што на доме Карповіча вісеў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Волі. Пры тым быў праведзены ператрус і забраныя многія асабістыя рэчы Лявона Карповіча. Самога пенсіянера завезлі ў Мастоўскі РАУс дзе склалі пратакол нібыта за праведзены пікет, пасля чаго адпусцілі.

Аднак 26 красавіка судовы працэс так і не пачаўся. Карповіч чакаў паўгадзіны пасля чаго яму паведамілі, што разгляд справы пераносіцца на 5 красавіка на 12.00

 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты