Навіны

Пераслед у Гародні сям'і Верамеенкаў

27 сакавіка ў Гародні было азмрочана чарговым ператрусам. „Сілавікі” пасля абеду заявіліся ў прыватны дом на вуліцы Паўлава, дзе жывуць Сяргей і Вольга Верамеенкі, уласнікі крамы „Адметнасць”, якая гандлюе нацыянальнымі сувенірамі і знаходзіцца па тым жа адрасе, што і Цэнтр гарадскога жыцця. 

У час „налёту” Сяргея Верамеенкі дома не было, дома знаходзілася толькі Вольга Верамеенка. Ператрус ішоў па крымінальнай справе ў дачыненні Паўла Мажэйкі і Алеся Пушкіна, Вольга Верамеенка праходзіць па справе як сведка.

Пасля ператрусу ў доме прадстаўнікі дзяржаўных структур паехалі разам з Вольгай Верамеенкай у краму „Адметнасць” рабіць там ператрус. Ён працягваўся да 20.30. Пасля правядзення ператрусаў Вольгу Верамеенку завезлі ў Следчы камітэт, але потым адпусцілі.


Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты