Навіны

Паўла Мажэйку затрымалі на 72 гадзіны

26 сакавіка Павел Мажэйка быў выкліканы на допыт у Гарадзенскі Следчы камітэт, з якога дадому ён не вярнуўся, бо быў затрыманы.

Пазней стала вядома, што Мажэйку затрымалі на 72 гадзіны і завезлі ў гарадзенскі ізалятар часовага ўтрымання.

На кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна пачалі абсурдную крымінальную справу „за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”. Фармальнай падставай стаў мастацкі партрэт Аўгена Жыхара, беларуса, удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву.  


Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты