Навіны

Паўла Мажэйку вызвалілі з ІЧУ

29 сакавіка грамадскага дзеяча і журналіста з Гародні Паўла Мажэйку выпусцілі з гарадзенскай турмы. Яго затрымлівалі на 72 гадзіны за карціну на выставе, якая па меркаванні пракуратуры «рэабілітавала і апраўдвала нацызм»

Мажэйку адпусцілі з фармулёўкай «няма падставаў для далейшага знаходжання пад вартай».

Напомнім, што на кіраўніка гарадзенскага «Цэнтра гарадскога жыцця» Паўла Мажэйку і мастака Алеся Пушкіна пачалі абсурдную крымінальную справу „за наўмысныя дзеянні, накіраваныя на рэабілітацыю і апраўданне нацызму”. Фармальнай падставай стаў мастацкі партрэт Аўгена Жыхара, беларуса, удзельніка пасляваеннага антысавецкага супраціву.  

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты