Навіны

Жорсткія прысуды па "справе чатырох"

30 сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні суддзя Генадзь Мазайла агучыў жорскія прысуды па крымінальнай справе чатырох чалавек.

Гэтых людзей звінавацілі па артыкуле 364 (частка 1) Крымінальнага кодэксу. Справа пра падзеі ў Гародні 27 верасня. Засуджаныя чатыры чалавекі: Міхаіл Юдзін, Вадзім Хіжнякоў, Сяргей Яфімовіч (жыхары Гародні) і Андрэй Севяртока (з гораду Масты). Севяртоку таксама звінавацілі па артыкуле 413.

Чатырох чалавек засудзілі да наступных тэрмінаў: 

Міхаіла Яфімовіча і Вадзіма Хіжнякова - 2 з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Міхаіла Юдзіна - 4 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму;

Андрэя Севяртоку - 5 з паловай гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Дзяржаўны абвінаваўца - памочнік пракурора Гародні Сяргей Петрашко прапаноўваў суду менавіта так асудзіць згаданых людзей.

Тэрмін зняволення засуджаным залічаны з 28-30 верасня 2020 года, калі  яны былі ўзятыя пад варту. 

Акрамя тэрмінаў зняволення з асуджаных суд пастанавіў спагнаць па 2000 рублёў з кожнага на карысць "пацярпелых" омоновцев і дзяржпошліну па 184 рублі. Арышт на забраную маёмаць не здымаць да выканання прысуду, дыскі з відэазапісамі захоўваць, адзежу асуджаным вярнуць.

Усе асуджаныя не пагадзіліся з такім прыгаворам і маюць намер падаваць апеляцыйныя скаргі ў абласны суд. 

 

фота праваабаронца Рамана Юргеля

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты