Навіны

Лісты ад Дзяніса Івашына не прыходзяць

Лісты ад Дзяніса Івашына з турмы яго родным і сваякам не прыходзяць. Пра гэта ў сваім фэйсбуку паведаміла жонка Дзяніса Вольга Івашына. Сам ён атрымлівае лісты ад іншых, але невядома ці ўсе.

Вольга Івашына паведамляе таксама, што ў спатканні з мужам ёй адмоўлена, яна атрымала адпаведны адказ ад следчага, які не знайшоў "оснований" для спаткання.

Перадачы вязню прымаюцца, таксама ён атрымаў некалькі грашовых пераводаў. Вольга Івашына заклікае надалей чым пабольш дасылаць паштовых лістоў Дзянісу.

Напомнім, што гарадзенскаму журналісту-расследвальніку Дзянісу Івашыну, якога затрымалі 12 сакавіка ў пад’ездзе дома, дзе ён жыве, выстаўлена абвінавачанне па артыкуле 365 Крымінальнага кодэксу (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты