Навіны

Беласток прыпыняе супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам Гародняй

Беласток прыпыняе супрацоўніцтва з горадам-пабрацімам Гародняй. Адпаведнае рашэнне прыняла Рада горада Беласток у панядзелак, 29 сакавіка. У сваёй заяве Рада катэгарычна пратэстуе супраць жорсткай кампаніі пераследу польскай меншасці ў Беларусі, якую апошнім часам распачалі беларускія ўлады. Як адзначае радны ад партыі “Права і Справядлівасць” Пётр Янкоўскі, у той жа час гэтай заявай выказваецца падтрымка ўсім грамадзянам Беларусі:

– Так, Рада горада Беласток прыняла заяву ў пытанні падтрымкі і дапамогі польскаму асяроддзю ў Беларусі, рэпрэсаваным асобам. Але таксама мы не забываем аб простых беларусах, якія штодня страйкуюць, пратэстуюць, бо хочуць жыць у вольнай і дэмакратычнай краіне. 

Пётр Янкоўскі падчас сесіі Рады горада прапанаваў стварыць адмысловы фонд або групу ў магістраце, якая б займалася дапамогай беларусам, вымушаным пакінуць сваю Радзіму з палітычных прычын:

– Гэтая падтрымка патрэбная ў розных напрамках. У Беласток прыязджае вельмі шмат палітычных уцекачоў. Я на гэты момант займаюся некалькімі сем’ямі, але і асобнымі працаўнікамі, якія папросту мусілі ўцякаць, бо былі б арыштаваныя. Патрэбная дапамога ў адаптацыі да жыцця ў Польшчы, у легалізацыі сталага побыту, і патрэбныя фінансавыя сродкі, каб прынамсі на працягу некалькіх месяцаў гэтыя людзі мелі за што рабіць неабходныя пакупкі і аплаты да часу, пакуль не знойдуць працу. 

Заява, прынятая Радай горада Беласток, будзе накіраваная ў розныя інстытуцыі, у тым ліку ў пасольства Беларусі ў Варшаве, у беларускае консульства ў Беластоку, у Міністэрствы замежных спраў абедзвюх краін і непасрэдна ўладам Гародні. 

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/sumezhzha/belastok-prypynyae-supratsounitstva-z-g/

31.03.2021
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты