Навіны

Не для дык­та­туры

Свят­ка­ван­ні Ак­ту 25 Са­ка­ві­ка прай­ш­лі па ўсім све­це з год­нас­цю і на­леж­най гэ­та­му дню па­зі­тыў­най энер­гі­яй. Па ўсёй Бе­ла­ру­сі, ня­гле­дзя­чы на ўнут­ра­ны тэ­рор і фак­тыч­нае ва­ен­нае ста­но­віш­ча, нач­ное не­ба ас­вят­лі­лі ты­ся­чы са­лю­таў, якія ад­на­знач­на да­ка­за­лі, што ідэя аб’­яў­лен­ня сва­ёй дзяр­жаў­нас­ці ў выг­ля­дзе Бе­ла­ру­скай На­род­най Рэс­пуб­лі­кі сто тры га­ды та­му на­зад з’яў­ля­ец­ца не­па­рыў­най і веч­най.

Як не ста­ра­юц­ца ап­рыч­ні­кі за­ду­шыць суп­раць­ста­ян­не бе­ла­ру­саў, але іх ім­к­нен­ня да сва­бод­най і дэ­ма­кра­тыч­най кра­і­ны ўжо не стры­маць. Усё — толь­кі спра­ва ча­су і, на жаль, пра­лі­тай кры­ві, якой што­раз больш пра­лі­ва­юць лю­дзі.

Мя­не про­ста за­раз да бо­лю кра­нае сі­стэ­ма рэ­прэ­сій су­праць улас­на­га на­ро­да. На гэ­та не мо­жа быць зго­ды і ў нас, бе­ла­ру­саў Бе­ла­сточ­чы­ны. За­раз аб­ві­на­вач­ва­юць, са­джа­юць у тур­мы, вы­но­сяць шмат­га­до­выя пры­су­ды лі­та­раль­на за ўсё. Свед­ка за­бой­ства ў Бе­рас­ці ат­рым­лі­вае дзе­сяць га­доў ка­ло­ніі, а за­бой­ца, які стрэ­лам у па­ты­лі­цу, як у ста­лін­скія ча­сы, за­бі­вае мір­на­га пра­тэ­стоў­ца, не ня­се ані­я­кай ад­каз­нас­ці.

Су­дзяць за ўсё. За бел-чыр­во­на-бе­лыя квет­кі, за та­кія ж фі­ран­кі, за чы­тан­не кні­жак Ку­па­лы і Бы­ка­ва ў мет­ро. Пад пры­цэ­лам апы­ну­лі­ся жур­на­лі­сты, пра­ва­а­ба­рон­цы, пен­сі­я­не­ры, сту­дэн­ты, ра­бо­чыя, ле­ка­ры, а на­ват дзе­ці і ма­ці з дзець­мі. Ся­род іх ёсць і лю­дзі, якіх мы ве­да­ем аса­бі­ста. Трэ­ба ўсіх за­па­ло­хаць, а най­больш ак­тыў­ных пры­му­сіць вы­ехаць з Бе­ла­ру­сі.

Ня­важ­на, што страч­ва­ец­ца та­кі па­тэн­цы­ял на­цыі і дзяр­жа­вы. Для Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі іс­нуе толь­кі адзін ін­та­рэс — за­ха­ваць ула­ду для ся­бе і сва­ёй хеў­ры. У та­кой сі­ту­а­цыі за­лож­ні­ка­мі ма­юць быць усе гра­ма­дзя­не, без роз­ні­цы на на­цы­я­наль­насць ці ве­ра­выз­нан­не. Ка­лі толь­кі ў ней­кай су­поль­нас­ці вы­яў­ля­юц­ца свае гра­ма­дзян­скія па­зі­цыі, зна­чыць, трэ­ба ата­ка­ваць ці мэ­та­на­кі­ра­ва­на пра­ва­ка­ваць.

У апош­нім ча­се за­бра­лі прыд­ба­ную ўлас­ны­мі ру­ка­мі ма­ё­масць і дом ма­літ­вы ў ад­ной з пра­тэ­стан­ц­кіх цэр­к­ваў. На днях рас­па­ча­ла­ся чар­го­вая хва­ля ата­кі на поль­скую мен­шасць на Га­ра­дзен­ш­чы­не і Бе­рас­цей­ш­чы­не. Ві­да­воч­на, із­ноў кі­раў­нік кра­і­ны бя­рэ іх у за­лож­ні­кі, каб та­кім чы­нам пры­му­сіць поль­скую дзяр­жа­ву да ней­кіх са­сту­пак, ці то стры­ман­ня дзе­ян­няў па спра­ве ацэн­кі яго­ных па­во­дзін і, на­пры­клад, пры­пы­нен­ня пад­трым­кі не­за­леж­ным бе­ла­ру­скім іні­цы­я­ты­вам. Па­са­дзіў­шы ў тур­му ты­ся­чы лю­дзей, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, ві­даць, із­ноў хо­ча пры­сту­піць да ган­д­лю сва­і­мі ра­ба­мі з між­на­род­ны­мі ўста­но­ва­мі. Мы, як бе­ла­ру­ская на­цы­я­наль­ная мен­шасць, ба­чым, што і нас так­са­ма не­ка­то­рыя сі­лы хо­чуць вы­ка­ры­стоў­ваць у якас­ці за­лож­ні­каў і схі­ліць поль­скія ўла­ды трак­та­ваць нас па прын­цы­пе сі­мет­рыі.

Спа­дзя­ю­ся, што та­кое ні­ко­лі не ад­бу­дзец­ца. Сва­ёй да­ро­гай, мы і ў па­пя­рэд­ніх га­дах вы­каз­ва­лі са­лі­дар­насць з па­ля­ка­мі ў Бе­ла­ру­сі, ро­бім гэ­та і ця­пер. Боль­шасць з іх гэ­та на­шы доб­рыя зна­ё­мыя, з які­мі га­ва­ры­лі мы не раз пра праб­ле­мы кож­най з мен­шас­цей. А іх пе­ра­лік мож­на доў­жыць.

Нам, жы­ву­чым у дэ­ма­кра­тыч­най кра­і­не, мо­жа гэ­та зда­вац­ца не­маг­чы­мым, але за­раз та­кая бе­ла­ру­ская рэ­аль­насць, на якую ня­ма і не мо­жа быць зго­ды са­міх бе­ла­ру­саў, а так­са­ма між­на­род­най су­поль­нас­ці. А тая ўвесь час га­во­рыць пра пат­рэ­бу пе­ра­моў з Лу­ка­шэн­кам і, ві­даць, на­ці­ска­ю­чы ў гэ­тай спра­ве на бе­ла­ру­скую апа­зі­цыю, у тым лі­ку і на са­му Свят­ла­ну Ці­ха­ноў­скую.

Спа­да­ры­ня Ці­ха­ноў­ская вый­г­ра­ла прэ­зі­дэн­ц­кія вы­ба­ры пры да­па­мо­зе мі­льё­наў вы­бар­чых бю­ле­тэ­няў са­міх бе­ла­ру­саў. І за­раз пі­сан­не із­ноў ней­кіх пе­ты­цый у спра­ве пе­ра­моў, гэ­та звы­чай­нае ад­да­ван­не сва­ёй пе­ра­мо­гі. А адзі­ныя пе­ра­мо­вы, якія мо­гуць быць, па­він­ны да­ты­чыць та­го, дзе мо­жа апы­нуц­ца дык­та­тар, пас­ля спра­вяд­лі­ва­га су­да.

Ка­лі за­раз між­на­род­ная су­поль­насць не ўвя­дзе рэ­аль­ных пер­са­наль­ных сан­к­цый су­праць усіх удзель­ні­каў зла­чын­най ма­хі­ны, па­чы­на­ю­чы з ама­паў­цаў, праз пра­ку­ро­раў, суд­дзяў ды па­лі­тыч­ных, а так­са­ма эка­на­міч­ных за­каз­чы­каў і чы­ноў­ні­каў, то па­гу­біць яш­чэ дзя­сят­кі ты­сяч ня­він­ных ах­вяр. Бяз­зу­бая і вя­лая Еў­ро­па та­кім чы­нам бу­дзе да­кон­ч­ваць і са­мую ся­бе, ха­ця хі­ба ёй яш­чэ гэ­та не ўяў­ля­ец­ца.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты