Навіны

Працяг справы Аляксандра Арановіча

1 красавіка ў судзе Ленінскага суда Гародні адбыўся працяг разгляду крымінальнай справы Аляксандра Арановіча

Напомнім, што Арановіча затрымалі 29 траўня пасля таго, як была здзейснена правакацыя і затрымалі Ціханоўскага. Спярша Аляксандра Арановіча вінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу. Потым былі "прышчэплены" яшчэ два крымінальныя артыкулы - частка 2 артыкулу 293 ("Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках") і артыкул 13 ("Падрыхтоўка да злачынства").

Перад затрыманем і арыштам Арановіч разам з камандай «Страны для жизни» ездзіў па рэгіёнах Беларусі на брэндаваным аўтадоме. 

Справу ў судзе Ленінскага раёну вядзе суддзя Алена Пятрова. Дзяржабвінаваўцам выступае Дзяніс Корда. Цягам следства Арановіч. не прызнаючы за сабой ніякай віны, цэлы час адмаўляўся ад давання ўсялякіх паказанняў. Гэтак жа ён адмовіўся і на судовым працэсе ад тлумачэнняў.

фота праваабаронца Рамана Юргеля

1 красавіка адбыўся допыт омоновца Мікіты Корыкава. Ён расказаў суду пра тое, што бачыў 29 траўня ў час свайго службовага дзяжурства. Сказаў, што нікога не затрымліваў, Арановіча асабіста не памятае.

Іншы сведка - афіцэр Ігар Сянкевіч у суд не з'явіўся, ён у службовай камандзіроўцы. Пракурор палічыў гэта важкай прычынай адсутнасці і прапанаваў агучыць яго паказанні, дадзеныя цягам следства. Што і было зроблена.

Яшчэ адзін сведка па прозвішчы Шкутаў знаходзіцца ў адпачынку да 10 красавіка. Пракурор лічыць патрэбным дапытаць яго на судовым паседжанні. Суддзя пастанавіла забяспечыць яго прысутнасць у судзе наступным разам.

Далейшы разгляд справы перанесены на 14.30 12 красавіка

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты