Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на красавік

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на красавік 2021 году.

1 красавіка

Міжнародны дзень жартаў.

Міжнародны дзень птушак.

45 гадоў таму (1976) – Памёр Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47. Пахаваны ў Слоніме. Нараджэнец в. Глоўсевічы.

2 красавіка

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі.

4 красавіка

175 гадоў таму (1846) – Памёр Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

5 красавіка

85 гадоў таму (1936) – У Міры (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Раман Тармола-Мірскі, беларускі паэт, сцэнарыст.

7 красавіка

Сусьветны дзень здароўя.

10 красавіка

Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў фашыстоўскіх канцлагероў.

90 гадоў таму (1931) – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык.

13 красавіка

150 гадоў таму (1871) – У мяст. Лугіна (Марыямпальскі пав., Летува) нарадзіўся Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзеяч Заходняй Беларусі і Летувы, блаславёны.

30 гадоў таму 1991 – Утворана Гарадзенская каталіцкая дыяцэзія.

17 красавіка

130 гадоў таму (1891) – На Сакольшчыне (Беласточчына) нарадзіўся Язэп Варонка, беларускі палітычны дзеяч, журналіст, публіцыст, дзеяч эміграцыі (ЗША). Адзін з заснаваньнікаў у Гародні таварыства “Бацькаўшчына”.

18 красавіка

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясьцін.

19 красавіка

25 гадоў таму (1996) – У Гародні памёр Пётр Башко, беларускі настаўнік, педагог. Нараджэнец Парэчча (Гарадзенскі р-н).

20 красавіка

355 гадоў таму (1666) – У в. Горка (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

24 красавіка

155 гадоў таму (1866) – Нарадзіўся Анатоль Касьперскі (верагодна ў Галынскай гміне, дата сьмерці невядомая), беларускі настаўнік, арганіст, вясной 1924 г. быў пробашчам у Бераставіцы.

26 красавіка

Дзень памяці ахвяраў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (1986). 35 гадоў з дня аварыі.

135 гадоў таму (1886) – У в. Лынкішкі (Астравецкі р-н) нарадзіўся Юльян Бароўка (пам. у 1964 г.), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, працаваў у Гародні, у 1923 г. служыў у Барунах, з 1937 г. у Рэплі, дзе і памёр.

28 красавіка

110 гадоў таму (1911) – Нарадзіўся Васіль Каляда, актывіст КПЗБ, настаўнік, у 1959-69-дырэктар Дома музею Адама Міцкевіча ў Наваградку.

29 красавіка

90 гадоў таму (1931) – Памёр Яўхім Карскі, беларускі філолаг-славіст, мовазнавец, літаратуразнавец, фальклярыст, этнограф, палеограф, археограф, бібліёграф, педагог, заснаваньнік навуковага беларусазнаўства. Нараджэнец в. Лаша (Гарадзенскі р-н). Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу.

30 красавіка

Сусьветны дзень пародненых гарадоў.

 

01.04.2021 Тэгі: каляндар, календарь

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты