Навіны

Справа Фурманава, Разнічэнкі, Кнігі: працяг разгляду (фота)

2 красавіка ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні прадоўжыўся працэс па крымінальнай справе Дзмітрыя Фурманава, Яўгена Разнічэнкі і Уладзіміра Кнігі

Гэтая справа цягнецца яшчэ з канца траўня 2020 года. Справу вядзе суддзя Вольга Бекушава, пракурор Мікіта Мыслівец. Абвінавачаных бароняць тры менскія адвакаты. Фігуруюць артыкулы 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Гутарка ідзе пра прадзеі ў Гародні 29 траўня, калі пасля правакацыі гвалтоўна затрымлівалі Сяргея Ціханоўскага.

На чарговым паседжанні прадоўжылася даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы. Пракурор зачытаў пратаколы забірання адзежы абвінавачаных. Таксама пратаколы ператрусу і забірання кампутарнай тэхнікі, невялікай сумы грошай у Вольгі Каракінай, дзяўчыны Фурманава. Былі зачытаныя пратаколы прагляду перапіскі ў мэсэнджарах, а таксама відэаролікаў Ціханоўскага. Звестак у планшэце Samsung і мабільным тэлефоне, якія датычаць справы, выяўлена не было. Потым зачыталі пратакол агляду грашовых сродкаў, забраных у Ціханоўскага і Каракінай. Па словах пракурора серыя грашовых адзінак забраных у Ціханоўскага супадае з серыяй купюр, забраных у Каракінай.

На гэта Фурманаў адказаў, што ніякіх грашовых сродкаў ад Ціханоўскага ён ніколі не атрымліваў, а канкрэтную купюру купіў у абменніку. Далей пракурор пачаў зачытваць матэрыялы з 9 тома крымінальнай справы. А менавіта пратаколы пра забіране ў Фурманава грошай рознага наміналу ў зусім невялікай колькасці. На маёмасць, забраную ў Фурманава - кампутарны стол, ложак накладзен арышт, яна пераданая на захаванне бацьку Фурманава. Далей агучылі пратаколы забірання адзежы і іншых рэчаў у Кнігі ў час ператрусу. На мабільных тэлефонах, дысках не змяшчаецца інфармацыі, якая датычыць справы. Маёмасць Кнігі, на якую накладзены арышт, пераданая на захаванне ягонай жонцы. Далей пракурор зачытаў пратаколы забірання мабільных тэлефонаў ва ўсіх 10 фігурантаў справы Ціханоўскага. 

Далей адбыўся прагляд відэаматэрыялаў і фота, якія былі знойдзены ў мабільным тэлефоне Яўгена Разнічэнкі. Там адлюстраваны момант прыбыцця міліцыянтаў Казлоўкага і Хвалені на месца інцыдэнту і ўласна сам інцыдэнт.

Пасля гэтага ў працэсе абвесцілі перапынак.

Сваякі Дзмітрыя Фурманава, фота праваабаронца Рамана Юргеля

Пасля перапынку разгляд справы быў прадоўжаны. Пракурор агучваў матэрыялы 10 тома справы. Яны тычыліся медыцынскага заключэння датычна міліцыянта Хвалені. Яго цялесныя пашкоджанні пераканаўчымі клінічнымі дадзенымі не пацверджаны. Чым былі нанесены ўдары міліцыянту Казлоўскаму, ён не змог паясніць. Агучылі і іншыя матэрыялы судмедэкспертызы, датычныя міліцыянтаў Рахунка, Будніка.

Далей агучылі заключэнні судмедэкспертызы ў дачыненні абвінавачаных, паводле іх былі зафіксаваныя лёгкія цялесныя пашкоджанні, вынікі іншых экспертызаў.

Далей перайшлі да 11 тома матэрыялаў справы. Пракурор агучыў дадзеныя білінга з тэлефона Фурманава, яго перамяшчэнні з Гомеля ў Гародню, тэлефонныя злучэнні. Далей тое ж сама, датычна Кнігі і Разнічэнкі. Фурманаў сказаў, што ён тэлефанаваў Разнічэнку па пытанні збору подпісаў за Святлану Ціханоўскую.

Далей даследавалі матэрыялы 12 тома справы. Былі зачытаныя раздрукоўкі голасавых паведамленняў Ціханоўскага і Разнічэнкі. Нічога асаблівага ў тых размовах не было. Гутарка ішла пераважна пра збор подпісаў у час выбарчай кампаніі. У размовах падкрэсліваўся мірны характар пратэсту, ні да якіх гвалтоўных дзеянняў ніхто не заклікаў. Пасля праслухозвання аўдыёзапісаў размоваў разгляд справы быў прыпынены.

Чарговае паседжанне па крымінальнай справе прызначана на 10.30 8 красавіка.

 
 
 
 
 
 
 
 

 

 
 
 
 

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты