Навіны

Мастака Алеся Пушкіна пакінулі за кратамі да суда

Пра гэта паведаміў Фонд культурнай салідарнасці са спасылкай на жонку вязня. Мастак Алесь Пушкін застанецца ў няволі да суда.

Яго вінавацяць паводле арт.130 ч.3 КК («распальванне нацыянальнай, расавай ды іншай варажнечы групай асобаў», а таксама «рэабілітацыя нацызму»), аднак, як паведамляецца, ён трымаецца і пачуваецца добра. 

Пакаранне паводле гэтага крымінальнага артыкулу прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў. Падставай для ўзбуджэння крымінальнай справы стала дэманстрацыя партрэта ўдзельніка антысавецкага падполля Аўгена Жыхара на выставе ў гарадзенскім прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця».

Па гэтай жа справе быў таксама затрыманы на 72 гадзіны кіраўнік «Цэнтра» Павел Мажэйка, але пазней ён выйшаў на волю. novychas.by


04.04.2021

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты