Навіны

Жыхара Лідскага раёна асудзілі за абразу суддзі

У Наваградку прайшоў судовы працэс паводле артыкулу 391 Крымінальнага кодэксу. Жыхара Лідскага раёну Уладзіслава Шынковіча прызналі вінаватым у знявазе суддзі Лідскага раённага суда Максіма Філатава і 7 красавіка прыгаварылі да паўтара года абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Працэс ішоў у судзе суседняга Наваградскага раёну, хоць справа датычыць Лідскага раённага суду. Следства выявіла, што 17 студзеня 2021 года Уладзіслаў Шынковіч размясціў у чаце аднаго з тэлеграм-каналаў допіс у якім даў рэзкую характарыстыку суддзю Лідскага раённага суду Максіму Філатаву. Раней Філатаў 28 кастрычніка паводле артыкулу КаАП 23.34, частка 3 засудзіў Уладзіслава Шынковіча да адміністрацыйнага арышту. На думку праваахоўных органаў тым самым Шынковіч прынізіў "честь і достоинство" суддзі Філатава.

Разгляд справы вёў суддзя Ігар Ваўчок, дзяржаўным абвінаваўцам выступала прадстаўніца пракуратуры Дар'я Белянкова.

Уладзіслаў Шынковіч на судовым паседжанні прызнаў сваю віну, але адмовіўся ад давання паказанняў. Суд прызнаў, што публікацыя, выкладзеная Шынковічам, "не является нормативной формой речевого общения, содержит негативную оценку Филатова М.Ю. и выражена в неприличной форме". З улікам усіх абставінаў суд прысудзіў Шынковічу 1 год і 6 месяцаў так званай "хіміі".

фота мае ілюстрацыйны характар

Архіў

Красавік 2021
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930

Відэа

праваабарончыя сайты