Навіны

Моц зуброў

Кра­са­вік, згод­на са сва­ёй на­ту­рай і поль­скай пры­каз­кай, упе­ра­меж­ку пры­но­сіць нам кры­ху зі­мы і кры­ху ле­та. Ад­нак на­пе­рад крок за кро­кам пе­ра­соў­ва­ец­ца вяс­на са сва­ім ула­да­ран­нем. Мае зна­ё­мыя са­да­во­ды на та­кую змен­лі­васць над­вор’я гля­дзяць на­ват з на­дзе­яй, што маг­чы­ма яш­чэ не над­та наб­ры­ня­лыя пу­пыш­кі на дрэ­вах та­кім чы­нам аца­ле­юць пе­рад кус­лі­вы­мі, ма­роз­ны­мі, нач­ны­мі ско­ка­мі тэм­пе­ра­ту­ры. Але, як бы­вае ў тра­ды­цыі, доб­ры па­ча­так мо­гуць пе­ра­вяр­нуць да­га­ры на­га­мі ха­лод­ныя ага­род­ні­кі, што пры­во­дзяць да слёз усіх тых, хто мно­ства пра­цы і сэр­ца ўклаў у свае са­до­выя і ага­род­ныя спра­вы.

Але ніх­то па­куль не мо­жа нам за­ба­ра­ніць што­год лю­ба­вац­ца жы­ват­вор­най сі­лай пры­ро­ды. Бу­ду­чы па на­ту­ры ран­няй птуш­кай, па­ды­ма­ю­ся звы­чай­на ка­ля пя­тай ра­ні­цы па но­вым ча­се. Па­бы­ва­ю­чы ў баць­коў­скім до­ме, ад­ра­зу вы­хо­джу на па­на­дво­рак і, шпа­цы­ру­ю­чы, уг­ля­да­ю­ся на на­ва­коль­ны свет. Чым я больш ста­рэй­шы, тым больш ад­чу­ваю ра­дас­ці ад па­ба­ча­на­га ў на­ту­раль­ным, пры­род­ным ася­род­дзі. За кож­ным пры­ез­дам у род­ную пуш­чан­скую вё­сач­ку ча­ка­юць мя­не што і раз но­выя нес­па­дзя­ван­кі. Няй­на­чай бы­ло і два тыд­ні та­му на­зад.

Пад­няў­шы­ся на но­гі і спра­сон­ня вы­су­нуў­шы іх на га­нак, мая сон­ная мля­васць ад­ско­чы­ла рап­тоў­на, бо про­ста ў ад­лег­лас­ці мак­сі­мум двац­ца­ці мет­раў ад мя­не, там, дзе кан­ча­ец­ца за­а­ра­ны ага­род, а па­чы­на­ец­ца луг спа­кой­на лю­ба­ва­ла­ся са­бою па­ра зуб­роў. Ста­я­лі на­суп­раць ся­бе, шыя пры шыі, по­тым з да­лі­кат­нас­цю цер­лі­ся сва­і­мі аг­ла­мі­сты­мі га­ло­ва­мі. За хві­лі­ну, пра­су­нуў­шы­ся, гля­дзе­лі адзін ад­на­му ў во­чы. Усё гэ­та ад­бы­ва­ла­ся ў ці­шы­ні, якую па­ру­ша­лі ня­бач­ныя птуш­кі, што выс­пеў­ва­лі сваю ра­дасць ад пры­го­жай ра­ні­цы. Мо­жа і зуб­ры, за­ва­ро­жа­ныя пту­шы­ным ус­х­ва­лен­нем Гос­па­да, не ха­це­лі па­ру­шаць ра­ніш­няй ма­лі­тоў­най, пры­род­най цы­ры­мо­ніі. А ўсё гэ­тае дзе­ян­не ме­ла за фон не абы-якое мес­ца. Во­ла­ты звя­ры­на­га све­ту кра­са­ва­лі­ся на фо­не ра­сту­ча­га на мя­жы баць­коў­ска­га ага­ро­да ве­ка­во­га ду­ба — сім­ва­ла сі­лы і кра­сы пуш­чан­ска­га све­ту. Не­звы­чай­нае ві­до­віш­ча, якое ў пром­нях ра­ніш­ня­га ўзы­хо­дзя­ча­га сон­ца пры плы­ву­чым яш­чэ над зям­лёй ту­ма­не зай­ма­ла ды­хан­не і не да­зва­ля­ла кра­нуц­ца з мес­ца. Ка­лі я вы­ра­шыў вяр­нуц­ца ў дом, каб узяць фо­та­а­па­рат і зра­біць зды­мак, яны, зда­ец­ца, во­кам­г­нен­на і ін­ту­і­тыў­на ад­чу­лі мае на­ме­ры. Да­зво­лі­лі мне лю­ба­вац­ца сва­ёй ад­веч­най, зуб­ры­най пес­няй, але ка­лі гэ­тае ві­до­віш­ча ка­ра­леў­ска­га, зуб­ры­на­га ро­ду за­ха­це­ла­ся мне ўве­ка­ве­чыць на здым­ках, яны про­ста за­кон­чы­лі свой аб­рад і па­ча­лі ад­да­ляц­ца ад ду­ба. Я зра­зу­меў та­ды і ад­чуў усю на­шу ча­ла­ве­чую сла­басць і схіль­насць, каб усё ба­ча­нае бы­ло па­ка­за­нае як на та­лер­цы. Та­ям­ні­ца пры­ро­ды і на­зі­ран­ня за ёй, ка­лі да­ец­ца та­бе, дык уг­ля­дай­ся цяр­п­лі­ва да апош­няй се­кун­ды, бе­ра­жы ў са­бе і дзя­куй Уся­выш­ня­му, што та­кое бы­ло та­бе да­дзе­нае па­ба­чыць. По­тым і на­ват мож­на па­спра­ба­ваць апі­саць та­кое. Але ў та­кі мо­мант пры­га­да­ла­ся мне баць­коў­ская, на­род­ная пры­каз­ка: пас­пя­шыш, ся­бе і лю­дзей нас­мя­шыш.

Ка­лі зуб­ры, ад­вяр­нуў­шы­ся ад мя­не і ду­ба, спа­кой­най і да­стой­най па­ход­кай ру­шы­лі ў глыб на­шай пуш­чан­скай па­ля­ны, якую за­вуць Гло­буч­кай, я толь­кі та­ды змог ру­шыць за фо­та­а­па­ра­там. Хоць усё гэ­та тры­ва­ла больш-менш се­кунд трыц­цаць, то на фот­цы, якую ўда­ло­ся мне зняць, від­не­юць толь­кі два ша­ры­кі, або ле­пей два пун­к­ты, што зуб­ра­мі за­вуц­ца. На дру­гі дзень гэ­тую ж са­мую пар­ку пры са­май ша­шы не­па­да­лёк вё­скі па­ба­чы­лі мой сяб­ра з жон­кай, якія еха­лі да мя­не, каб пад­вез­ці на цяг­нік у Гай­наў­ку.

У апош­нім ча­се на­ша пуш­чан­ская па­ля­на пры­цяг­вае да ся­бе што­раз больш зуб­роў. Тут знай­шоў са­бе спа­кой і ўпа­да­баў па­ша­выя маг­чы­мас­ці ста­так, які на­ліч­вае пад двац­цаць да­рос­лых асо­бін. Пра тое га­ва­ры­лі мне мой брат і ін­шыя на­ва­коль­ныя жы­ха­ры. У дзя­цін­стве і юна­цтве не адзін і не два ра­зы пры­хо­дзі­ла­ся нам ста­нуць з зуб­ра­мі во­ка ў во­ка. Суст­ра­ка­лі мы іх і на ляс­ной да­ро­зе, і над раск­ры­тай пры ха­це ям­кай з буль­бай, ці бу­ра­ка­мі, або пры раз­ва­ле­ным аба­ро­зе з се­нам. Па­ва­га да ка­ра­ля пуш­чы за­ста­ец­ца няз­мен­най, ня­гле­дзя­чы на ўзрост.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты