Навіны

Шулякі — паветраныя паляўнічыя

Ты­дзень та­му на­зад, пі­шу­чы пра пар­ку зуб­роў, якая мі­ла­ва­ла­ся пад да­стой­ным ду­бам по­бач баць­коў­скай ха­ты, а за якой на­зі­раў я з за­хап­лен­нем ня­дзель­най ра­ні­цай, не спа­дзя­ваў­ся пра­ця­гу гэ­тай спра­вы. Ка­лі ў па­ня­дзе­лак быў скла­дзе­ны і ад­п­раў­ле­ны ў дру­кар­ню ну­мар, паз­ва­ніў я звы­чай­на баць­ку, каб па­гу­та­рыць пра на­шы спра­вы. А тут та­та ў якас­ці пер­шай на­ві­ны рас­па­вёў мне, што і ў па­ня­дзе­лак, ка­лі раз­від­не­ла, зуб­ры із­ноў ста­я­лі пад ду­бам як і дзень ра­ней.

Маг­не­тызм мес­ца ві­даць за­пі­са­ны ў ге­на­ты­пе ўла­да­роў Бе­ла­веж­скай пуш­чы. А ка­лі да гэ­та­га да­кі­нем пры­га­жосць кра­я­ві­ду, які рас­пас­ці­ра­ец­ца за ак­ном і дзвя­ры­ма род­на­га гняз­да, дык мо­жа і эстэ­тыч­на-эма­цы­я­наль­ныя звя­ры­ныя ін­стын­к­ты пад­каз­ва­юць ім вяр­тац­ца ў тое ж мес­ца. Мой пуш­чан­скі сяб­ра і су­сед Мі­ша Ан­д­ра­сюк па­ста­віў на­ват лі­та­ра­тур­ны ды­яг­наз, што гэ­та на­пэў­на за­ка­ха­ная пар­ка, якая ўцяк­ла ад свай­го стат­ка, у якім эма­цы­я­наль­на-сек­су­аль­нае жыц­цё ідзе зу­сім дру­гім па­рад­кам. Там зуб­ры­на­му сам­цу-аль­фа пад­па­рад­коў­ва­юц­ца адзін­кі жа­но­ча­га і муж­чын­ска­га по­лу.

Няз­год­ныя з та­кім іе­рар­хіч­ным па­рад­кам па­а­соб­ныя сам­цы, поў­ныя аг­рэ­сіў­ных гар­мо­наў, ад­бі­ва­юц­ца ад стат­ку, ата­ку­ю­чы ўсё, што суст­рэ­нуць на да­ро­зе. Ну і ад стат­ку ад­к­лю­ча­юц­ца вель­мі ча­ста ўжо хва­ра­ві­тыя і са­ста­рэ­лыя шту­кі, што ў адзі­но­це хо­чуць раз­ві­тац­ца з гэ­тым све­там. А тут та­кая па­ра да­ла нам по­ле для лі­та­ра­тур­ных уяў­лен­няў пра ка­хан­не і ады­ход ад па­рад­каў у звя­ры­ным стат­ку. Ці прыб’­юц­ца яны на­зад да свай­го ста­ро­га стат­ку, ці пач­нуць збі­раць па­доб­ных са­бе ў но­вай кам­па­ніі, гэ­та­га ўжо нам не да­ве­дац­ца.

Ме­на­ві­та наг­ля­дан­не за звя­ры­ны­мі па­рад­ка­мі і ра­ска­зы пра іх дзя­доў і баць­коў бы­ло не­ад’­ем­най част­кай май­го дзя­цін­ства і ма­ла­дос­ці. Ніх­то жы­вёл са звя­ры­на­га і пту­шы­на­га све­ту не лі­чыў дур­ны­мі. На­ад­ва­рот, лю­дзі з па­ша­най рас­па­вя­да­лі пра іх­нія ра­зу­мо­выя здоль­нас­ці і пра­гу да жыц­ця. Ніх­то з іх не нас­мей­ваў­ся, а ка­лі пра гэ­та па­чы­на­ла­ся раз­мо­ва, то вы­ключ­на кра­на­ла ча­ла­ве­ча-су­сед­ска­га га­тун­ку. Мя­нуш­кі, прыс­вой­ва­ныя ад­на­вя­скоў­цам ці жы­ха­рам су­сед­ніх вё­сак ме­лі ча­ста та­кую воб­раз­ную ёмі­стасць, што не да сме­ху бы­ло тым, да якіх яны пры­ля­пі­лі­ся ці па­ка­лен­ня­мі пры­ста­лі да ней­ка­га ро­ду.

Бу­ду­чы свед­кам пры­род­на­га, вес­на­во­га тан­ца, на пра­ця­гу трох дзён мае во­чы за­ва­рож­ваў сва­ім жыц­цём пту­шы­на-звя­ры­ны свет. На на­шай Гла­буч­коў­скай па­ля­не ўпа­да­ба­лі па­ля­ван­ні роз­ныя га­тун­кі шу­ля­коў. Ра­ні­цай і ве­ча­рам про­ста ві­даць як на да­ло­ні, ка­лі з ло­па­там кры­лаў з вы­шы­ні, уг­ля­да­ю­чы­ся на сваю спа­жы­ву, якая жы­ве ў тра­вах і хмыз­ня­ках, з хут­кас­цю ма­лан­кі ны­ра­юць за сва­ёй ах­вя­рай. Ма­ю­чы бі­нок­лі ў ру­ках, мож­на лю­ба­вац­ца воб­ра­за­мі як у пры­ро­даз­наў­чых філь­мах. Але наст­рою да лю­ба­ван­ня не ма­юць тыя жы­ха­ры пуш­чан­скіх вё­сак, якія га­ду­юць яш­чэ ку­рэй.

Ме­на­ві­та за­раз для ўся­ля­кіх га­тун­каў яст­ра­бі­ных ку­ры на па­на­двор­ку ці ў ага­ро­джах ка­ля ку­рат­ні­каў ста­лі для кар­шу­ноў на­дзей­най ядой. Шпа­цы­ру­ю­чы за вя­ско­вы­мі клу­ня­мі, па­ба­чыў я рап­там на па­на­двор­ку на­ша­га сва­я­ка пяць ці шэсць ча­ла­ве­чых пу­дзіл, уз­ня­тых на вы­со­кіх тыч­ках про­ста ў не­ба. Да та­го па­між ку­рат­ні­кам і пло­там рас­цяг­ва­ла­ся сет­ка, якая да­ва­ла бяс­пе­ку ку­дах­та­ю­чым кур­кам. Ака­за­ла­ся, што ця­гам тыд­ня аж пяць ку­рак пат­ра­пі­ла ў абе­дзен­нае ме­ню мяс­цо­вых шу­ля­коў.

Уз­га­да­ла­ся мне ад­ра­зу двух­рад­коўе ма­ёй ба­бу­лі, якая паў­та­ра­ла, ка­лі чу­ла ку­ры­ны го­лас: «ко-ко-дак, ко-ко-дак, знэ­су ей­цё як ку­лак». Мы, дзе­ці, бы­лі аба­вя­за­ны прыс­лу­хоў­вац­ца ку­дах­тан­ню ку­рак і па­мя­таць тое мес­ца, ад­куль яно бы­ло чу­ваць, бо най­час­цей ве­ча­рам у най­больш не­да­ступ­ных мес­цах на па­на­двор­ку збі­ра­лі мы яй­кі і пры­но­сі­лі для ма­мы. Ка­лі мы іш­лі з та­там у по­шу­ках ку­рак і яек, баць­ка браў з са­бою ка­роб­ку з‑пад за­па­лак з сол­лю. Знай­шоў­шы яй­ка, но­жы­кам ра­біў у ім дзір­ку, сы­паў соль і вы­пі­ваў ад­но, ці два све­жаз­не­се­ныя па­да­рун­кі.

Та­кім чы­нам і нас пры­ву­чыў да та­ко­га ві­ду глыт­ка на­ту­раль­ных ві­та­мі­наў.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты