Навіны

Велікодная стрыжка

Ужо дру­гі год за­пар пан­дэ­мія ві­сіць над на­шы­мі га­ло­ва­мі, ста­ла­мі, сем’­я­мі, гра­мад­ства­мі і ўсім све­там. Дзяр­жаў­ныя аб­ме­жа­ван­ні, са­ма­аб­ме­жа­ван­ні, чар­го­вая хва­ля ка­ра­на­ві­ру­са і вак­цы­на­цыя пры­му­сі­лі да зу­сім ін­ша­га ла­ду жыц­ця, а тым са­мым да та­кой жа пад­рых­тоў­кі і пра­вя­дзен­ня ве­лі­код­на­га пе­ры­я­ду. Аб­ме­жа­ван­ні тэ­а­рэ­тыч­на аба­вяз­ва­лі і ў цэр­к­вах, але з ра­ска­заў пра тое, як вы­гля­да­лі вер­б­ныя ня­дзе­лі, вы­ні­кае, што не ме­лі яны ні­чо­га су­поль­на­га з аба­вяз­ва­ю­чы­мі за­ко­на­мі.

Ка­лі б па­лі­цы­ян­ты ха­це­лі штра­фа­ваць усіх па­ру­шаль­ні­каў за­ко­наў, то з са­мо­га Пад­ляш­ша ў дзяр­жаў­ную каз­ну пап­лы­лі б не­ма­лыя гро­шы. Ві­даць, ін­фар­ма­цыя, што ў на­шым ва­я­вод­стве ў па­раў­нан­ні з іншымі здаў­на наг­ля­да­ец­ца най­мен­шая коль­касць ка­ра­на­ві­рус­ных зах­вор­ван­няў і смер­цяў, пад­ба­дзё­ры­ла не­ка­то­рых да боль­шай сме­лас­ці ў гра­мад­скай пра­сто­ры. У раз­мо­вах усе бы­лі ад­нак зак­ла­по­ча­ны тэр­мі­нам сё­лет­ня­га пра­ва­слаў­на­га Вя­лі­кад­ня.

З Вя­лі­кай су­бо­ты (1 мая), да дру­го­га дня свят (3 мая) у Поль­ш­чы вы­па­ла гэ­так зва­ная «ма­ёў­ка». Зна­чыць, тры дні вы­ход­ных з дзяр­жаў­ны­мі свя­та­мі і зак­ры­ты­мі кра­ма­мі. У та­кой сі­ту­а­цыі свя­точ­ная ла­гі­сты­ка аба­зна­ча­ла ся­мей­ную эк­ві­ліб­ры­сты­ку. Ве­даю, што не­ка­то­рыя сем’і про­ста рас­піс­ва­лі аба­вяз­кі ўсім да­ма­чад­цам, каб спра­віц­ца з усі­мі ма­тэ­ры­яль­ны­мі вык­лі­ка­мі свят­ка­ван­няў. Га­лаў­ны боль у жан­чын і муж­чын вык­лі­ка­ла перш за ўсё за­бес­пя­чэн­не све­жы­мі і смач­ны­мі ве­лі­код­ны­мі стра­ва­мі і пя­чэн­нем, па­коль­кі з усі­мі па­куп­ка­мі трэ­ба бы­ло спра­віц­ца най­паз­ней у Вя­лі­кую пят­ні­цу. А тут яш­чэ пра­ца, вы­нас Плаш­ча­ні­цы і мно­ства не­за­вер­ша­ных спраў на га­ла­ве. Гэ­ты боль кра­наў не толь­кі га­ра­джан, але і на­шых род­ных па вё­сках.

То не тое, што ка­лісь­ці, ка­лі мож­на бы­ло бес­пе­раш­код­на вы­га­да­ваць і за­ка­лоць пар­шуч­ка, а за­тым з вы­раб­ле­ны­мі з яго каў­ба­са­мі, ка­шан­ка­мі, кум­пя­ка­мі, саль­ці­со­на­мі, бач­ком спа­кой­на ча­каць Уся­ноч­ную і ня­дзель­нае сне­дан­не з ве­лі­код­ным яй­кам і ўсім астат­нім сма­коц­цем. Вы­пе­ча­ны ўлас­ны хлеб і моц­ны хрэн на­да­ва­лі свя­точ­на­му сня­дан­ку не­паў­тор­ны смак, яко­га ча­ла­век не за­бы­вае ні­ко­лі. А за­раз у пе­ра­важ­най боль­шас­ці хва­ра­ві­тыя і без­да­па­мож­ныя на­шы ба­бу­лі і дзя­ду­лі апы­ну­лі­ся на ся­мей­най, ці су­сед­скай лас­цы.

Ад­ным сло­вам, на га­ло­вы пад­ляш­скіх пра­ва­слаў­ных вер­ні­каў зва­лі­ла­ся рап­там па­вы­ша­ная коль­касць эк­зі­стэн­цы­яль­ных праб­лем. Меў я і сваю, дас­лоў­на, га­лаў­ную праб­ле­му. З-за зак­рыц­ця больш чым ме­сяц та­му цы­руль­няў на ма­ёй га­ла­ве пас­ля амаль двух­ме­сяч­най ад­сут­нас­ці стрыж­кі зра­бі­ла­ся про­ста ней­кае ра­скі­да­нае, пту­шы­нае гняз­до. Кож­ны во­лас у свой бок, ад­ным сло­вам ат­ры­ма­ла­ся як у пры­маў­цы пра за­рос­ла­га пуш­чан­ска­га дзі­ка. І ка­лі ўла­ды аб’­я­ві­лі, што з Вя­лі­ка­га па­ня­дзел­ка ў на­шым ва­я­вод­стве із­ноў зап­ра­цу­юць цы­руль­ні, про­ста рух­ну­лі ў іх згод­на муж­чы­ны і жан­чы­ны. А ўбіц­ца на стрыж­ку бы­ло спра­вай ня­лёг­кай.

Ад­чай­ныя зван­кі ў цы­руль­ню з мэ­тай за­пі­сац­ца ў чар­гу, каб зра­біць па­ра­дак на га­ла­ве, за­кан­ч­ва­лі­ся поў­най няў­да­чай. Пер­шыя, воль­ныя тэр­мі­ны пра­па­ноў­ва­лі­ся звы­чай­на ад 4 мая, пас­ля доў­гіх вы­ход­ных. А дзе ж тут на Вя­лік­дзень ха­дзіць та­кім аб­рос­лым! Вы­ра­шыў я та­ды ў Вя­лі­кі аў­то­рак пай­с­ці да сва­ёй цы­руль­ні­цы, якая на шчас­це прын­цы­по­ва стрыг­ла без ані­я­кіх па­пя­рэд­ніх за­пі­саў. Ме­ла гэ­та быць кла­січ­ная муж­чын­ская стрыж­ка, якая мне вель­мі дас­па­до­бы. У во­сем ра­ні­цы з’я­віў­ся я пе­рад цы­руль­няй, якая вось ад­к­ры­ва­ла­ся, і гля­джу, што бу­ду чац­вёр­тым у чар­зе. «Ну і па­шан­ца­ва­ла», — ду­маю. Але ат­ры­ма­ла­ся інакш. Ака­за­ла­ся, што ў ма­шы­нах ся­дзяць і грэ­юц­ца ад хо­ла­ду яш­чэ пяць му­жы­коў, якія пры­пер­лі­ся сю­ды пе­рад сё­май ра­ні­цы, каб толь­кі тра­піць пад грэ­бень і наж­ні­цы.

Та­кім чы­нам ад­ста­яў я на два­ры ў чар­зе пад дзве га­дзі­ны, каб раз­ві­тац­ца са сва­ім чар­та­па­ло­хам. Муж­чын­ская чар­га за мною выст­ра­і­ла­ся на доў­гае ча­кан­не. Усе ў маў­чан­ні з год­нас­цю і пас­лух­мя­нас­цю ча­ка­лі свай­го ама­ла­джэн­ня і пры­ха­рош­ван­ня. Рап­там по­бач пра­хо­дзіць жан­чы­на і пы­та­ец­ца:

«А за чым та­кая чар­га? Што тут да­юць дар­ма?»

Ві­даць, усе мы сва­ім выг­ля­дам на­гад­ва­лі ёй ней­кіх бам­жоў. Не сцяр­пеў­шы та­ко­га пы­тан­ня, ад­ка­заў я ёй на ха­ду, што тут не да­юць, а ад­да­юць, і не за дар­ма, а за гро­шы, што мы пла­цім за ад­да­дзе­ныя ва­ла­сы.

На мой га­лос­ны ад­каз у знак па­ла­вой са­лі­дар­нас­ці ўся чар­га грым­ну­ла сме­хам, асаб­лі­ва та­му, што вя­лі­кі­мі лі­та­ра­мі кра­са­ваў­ся над­піс «МУЖ­ЧЫН­СКАЯ СТРЫЖ­КА».

Яў­ген Ва­па

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты