Навіны

Маем такі май

Не­як дзіў­на рас­па­чаў­ся нам май­скі, вес­на­вы пе­ры­яд. Пра­ва­слаў­ны Вя­лік­дзень 2021 го­да са сва­ім над­вор’­ем па поў­най пра­гра­ме пад­вёў, а мож­на на­ват ска­заць, што і аб­ва­ліў на­род­ны міф пра яго пе­ра­ва­гу над сяст­ры­ным ка­та­ліц­кім. Штор­ма­выя ата­кі вет­ру, даж­джу і хо­ла­ду не спры­я­лі не толь­кі ся­мей­ным шпа­цы­рам, але мно­гіх за­га­ня­лі ў ней­кую дэп­рэ­сіў­насць, не даз­ва­ля­ю­чы ра­да­вац­ца пас­халь­ным наст­ро­ем.

Ты­дзень ра­ней пі­саў я пра поў­ныя цэр­к­вы ў Вер­б­ную ня­дзе­лю, ка­лі вер­ні­ка­мі, і іх­ні­мі па­сты­ра­мі іг­на­ра­ва­лі­ся ўсе эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ныя аб­ме­жа­ван­ні. Няй­на­чай бы­ло і ў час апош­ніх ве­лі­ка­пос­ных і пер­шых ве­лі­код­ных ба­га­служ­баў. Усе па­во­дзі­лі ся­бе так, быц­цам пан­дэ­мія не кра­нае пра­ва­слаў­ных вер­ні­каў. Вы­гля­да­ла, што ма­ем мы цу­доў­ную ма­лі­тоў­ную зас­ло­ну, праз якую не пра­ні­ка­юць за­бой­чыя ві­ру­сы.

Але ж усё мае свае ме­жы рэ­аль­най бяс­пе­кі. Ужо ў ся­рэ­дзі­не Свет­ла­га тыд­ня чыр­ван­ню за­га­рэ­лі­ся па­ве­дам­лен­ні Дзяр­жаў­на­га па­вя­то­ва­га са­ні­тар­на­га ін­с­пек­та­ра ў Гай­наў­цы, які звяр­таў­ся да пра­ва­слаў­ных вер­ні­каў, што з 29 кра­са­ві­ка да 2 мая ўдзель­ні­ча­лі ў на­ба­жэн­ствах у Свя­та-Тро­іц­кім са­бо­ры і 3 мая ў цар­к­ве Яна Хрыс­ці­це­ля, з зак­лі­кам кан­так­та­вац­ца з са­ні­тар­на-эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­най стан­цы­яй.

Пры­чы­най та­ко­га ка­мю­ні­ке ста­ла ўспыш­ка ў Гай­наў­цы зах­вор­ван­няў на ка­ра­на­ві­рус пас­ля ве­лі­код­ных ба­га­служ­баў. Хва­ро­ба спас­ціг­ла так­са­ма са­мо­га гай­наў­ска­га епі­ска­па. Ад­каз­ныя за ля­чэн­не ле­ка­ры з мяс­цо­ва­га шпі­та­ля з вя­лі­кай за­не­па­ко­е­нас­цю гля­дзяць у бліз­кую бу­ду­чы­ню, апа­са­ю­чы­ся ро­сту маг­чы­мых зах­вор­ван­няў.

З роз­ных кут­коў на­ша­га пра­ва­слаў­на­га све­ту ідуць чут­кі, што вер­ні­кі цар­к­вы, па-пер­шае, над­та нас­ця­ро­жа­на ста­вяц­ца да са­мой ідэі прыш­чэ­пак, па-дру­гое, та­кім чы­нам не ска­ры­стоў­ва­юць маг­чы­масці вак­цы­на­цыі.

Ад­ным сло­вам, су­поль­насць жы­ве сва­ім жыц­цём пры маў­чан­ні з бо­ку сва­іх свя­та­роў і епі­ска­паў. Ка­лі гэ­та не зме­ніц­ца, то сум­ная ста­ты­сты­ка зной­дзе сваё ад­люст­ра­ван­не і ў гэ­тай ка­тэ­го­рыі гра­ма­дзян Пад­ляш­ша. Мо­жа та­му і за­раз ха­лод­нае ве­лі­код­нае над­вор’е бы­ло про­ста ла­скай Бо­жай, якая стрым­лі­ва­ла нас пе­рад праз­мер­ным свя­точ­ным ві­тан­нем-ца­ла­ван­нем і пе­ра­меш­ч­ван­нем без важ­най пры­чы­ны. За­раз жа пас­ля Вя­лі­кад­ня рас­па­ча­лі­ся ма­ту­раль­ныя эк­за­ме­ны. Для мо­ла­дзі, іх­ніх баць­коў і дзя­ду­ляў, а так­са­ма на­стаў­ні­каў гэ­та час па­вы­ша­на­га стрэ­су і нер­ваў. У гэ­тым го­дзе ма­ту­ры­сты зма­га­юц­ца з яш­чэ ад­ным вы­мя­рэн­нем кры­зі­су. Яны з’яў­ля­юц­ца тым ма­ла­дым па­ка­лен­нем, якое па­ло­ву сва­ёй ву­чо­бы пра­вяло ў ды­стан­цый­ным на­ву­чан­ні.

Як у та­кой сі­ту­а­цыі спра­віц­ца з не­нар­маль­ным на­ву­чан­нем і ад­каз­ным прыс­вой­ван­нем ве­даў? Гэ­та са­ма­га вы­со­ка­га ран­гу вык­лік як ма­ту­ры­стам, так і іх­нім на­стаў­ні­кам. Ха­ця ма­ту­раль­ныя кры­тэ­рыі па­ні­жа­ныя, але на прак­ты­цы гэ­та аба­зна­чае дэ­фі­цыт ве­даў у да­лей­шай на­ву­цы і жыц­ці, што мо­жа ад­біц­ца і на іх псі­ха­ла­гіч­ным і гра­мад­скім вы­мя­рэн­ні. Ад­ным сло­вам — стрэс з вы­бу­хоў­кай з за­па­во­ле­ным уз­га­ран­нем. Гля­нуў­шы яш­чэ шы­рэй на ўсё тое, што ме­ла мес­ца ва ўсёй аду­ка­цый­най сі­стэ­ме, з поў­ным пе­ра­ка­нан­нем ужо сён­ня мож­на га­ва­рыць пра стыг­ма­ты­за­ва­нае, ка­ра­на­ві­рус­нае па­ка­лен­не, яко­му не­бы­ва­ла цяж­ка трэ­ба бу­дзе за­іс­на­ваць у эма­цы­я­наль­на-гра­мад­скім ла­дзе пас­ля ата­мі­за­цый­най бом­бы, якая ўзар­ва­ла­ся і раз­лі­ла­ся за­раз перш-на­перш на ся­мей­ныя ад­но­сі­ны, і якая па­куль там на­во­дзіць свае спу­ста­шэн­ні. Час ма­ту­раль­ных эк­за­ме­наў — гэ­та аса­цы­я­цыя з квіт­нен­нем каш­та­наў. Так бы­ло га­да­мі, та­кі ўспа­мін ёсць яш­чэ і ў ма­ёй скле­ра­тыч­най па­мя­ці.

Ад­нак у гэ­тым го­дзе із­ноў наг­ля­да­ец­ца ад­ме­на. На­суп­раць бал­ко­на ма­ёй ква­тэ­ры рас­це аг­ра­мад­ны каш­тан, які заў­сё­ды сва­ім квіт­нен­нем на­гад­ваў мне пра час ма­ту­раль­ных эк­за­ме­наў. Пі­шу гэ­тыя сло­вы ў Пра­вад­ную ня­дзе­лю, а за ма­ім ак­ном на­да­лей каш­та­на­ва­га квіт­нен­ня як не бы­ло, так і ня­ма.

Хо­лад на пе­ра­ло­ме кра­са­ві­ка і мая ўда­рыў па яш­чэ ад­ной спрад­веч­най тра­ды­цыі, звя­за­най з ма­ла­дос­цю і на­ву­кай. Бо ёсць неш­та не­ве­ра­год­на пры­го­жым, ка­лі мы мо­жам ра­да­вац­ца су­па­дзен­ню бі­я­ла­гіч­на-люд­ской і пры­род­най ус­пыш­кі. Час ма­ту­раль­ных эк­за­ме­наў гэ­та про­ста сім­фо­нія зям­ной ра­дас­ці, спа­лу­ча­най з ле­ту­цен­ня­мі і ка­хан­ня­мі ма­ла­до­га па­ка­лен­ня, якое ста­віць свае пер­шыя кро­кі ў да­рос­ласць.

Ня­гле­дзя­чы на бру­таль­насць да­рос­лас­ці і пош­ласць на­шай што­дзён­нас­ці, вар­та і трэ­ба з са­бою мець ва ўспа­мі­не ма­ту­раль­ныя дні і но­чы.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты