Навіны

Анжаліцы Борыс падоўжылі тэрмін зняволення пад вартай

Палітзняволенай, старшыні «Саюза палякаў Беларусі» Анжаліцы Борыс працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на пяць месяцаў.

Анжаліка Борыс была затрымана 23 сакавіка ў Гародні. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а затым арыштавалі на 15 сутак. Пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу — «распальванне варожасці».

Польскія СМІ паведамляюць, што тэрмін утрымання Анжалікі пад вартай працягнулі на пяць месяцаў.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты