Навіны

Віталя Карабача аштрафавалі на 30 базавых

Грамадскага актывіста, гаспадара сядзібы "Гасьціна" Віталя Карабача з вёскі Пескі 17 траўня суд Лідскага раёну аштрафаваў на 30 базавых велічынь. Суддзя Максім Філатаў палічыў, што ён праводзіў "несанкцыянаванае масавае мерапрыемства" і абвесціў карную пастанову. Пікетам палічылі сцяг у аўтамабілі Карабача, які стаяў за яго прыватным плотам на падворку.

Віталя Карабача затрымалі на ўласным падворку, амаль трое сутак ён правёў у зняволенні ў Лідскім ізалятары. Атрымліваецца паводле "высмактанага з пальца" пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні выйшла падвойнае пакаранне.

фота з фэйсбуку Сяргея Чарняка

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты