Навіны

За сцяг Мікалая Уласевіча аштрафавалі на 40 базавых

Вядомы грамадска-палітычны актывіст Мікалай Уласевіч з мястэчка Варняны 17 траўня наведаў суд Астравецкага раёну. Там разглядалася адміністрацыйная справа ў дачыненні яго за нібыта правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства. Так кваліфікавалі міліцыянты і так вызначыў суд факт вывешвання Уласевічам у сваёй альтанцы на ўласным падворку бел-чырвона-белага сцягу.

Суддзя Святлана Лабор пастанавіла не толькі аштрафаваць Уласевіча на 40 базавых велічынь, але і знішчыць яго асабісты бел-чырвона-белы сцяг. Адзінае , чаго здолеў дамагчыся Уласевіч - гэта рашэнне суддзі вярнуць незаконна забраны ў яго міліцыянтамі манітор.

Мікалай Уласевіч катэгарычна не згодзен з такой карнай пастановай, лічыць дзеянні міліцыянтаў і суддзі незаконнымі і збіраецца абскарджваць пастанову.

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты