Навіны

Ператрус у кватэры слонімца Міхася Варанца

У 7.20 раніцы 20 траўня ў кватэру воіна-афганца, маёра запасу Міхася Варанца ў Слоніме прыйшлі з вобшукам работнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Вобшук цягнуўся прыкладна тры гадзіны.

 — Не ведаю, што яны шукалі, але забралі з хаты мой нотбук, Міхасёў тэлефон, сістэмны блок кампутара, флэшкі. Міхася павезлі з сабой на допыт. Калі Міхась запытаў, ці браць з сабой зубную пасту і шчотку, то сказалі, што не трэба, — расказала журналістам пра ранішні візіт жонка Міхася Ірына.

Па вяртанні з допыту Міхась Варанец патлумачыў, што гэты візіт да яго і вынятка тэхнікі звязаны з асобай Мікалая Аўтуховіча і справай пра тэрарызм, якую вядзе КДБ.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты