Навіны

Прэзідэнт прыехаў да нас

Ка­лі, ша­ноў­ныя чы­та­чы, глядзіце гэты артыкул з «Ні­вы», у Бель­ску-Пад­ляш­скім, у Агуль­на­а­ду­ка­цый­ным лі­цэі з бе­ла­ру­скай мо­вай на­ву­чан­ня імя Бра­ніс­ла­ва Та­раш­ке­ві­ча, у па­ня­дзе­лак 7 чэр­ве­ня ве­ча­рам за­вяр­шы­ла­ся су­стрэ­ча бе­ла­ру­ска­га ася­род­дзя з прэ­зі­дэн­там Поль­ш­чы Ан­джэ­ем Ду­дам.

Больш пад­ра­бяз­нас­цей з гэ­тай па­дзеі да­ве­да­ем­ся ўжо ў чар­го­вым ну­ма­ры тыд­нё­ві­ка. Про­ста ў па­ня­дзе­лак пас­ля поў­д­ня мы аба­вя­за­ны здаць пад­рых­та­ва­ны ма­кет «Ні­вы» у дру­кар­ню, а су­стрэ­ча рас­па­ча­ла­ся ме­на­ві­та гэ­тай па­рою. Ві­зіт на Пад­ляш­ша прэ­зі­дэн­та Ан­джэя Ду­ды гэ­тым ра­зам на­кі­ра­ва­ны быў перш за ўсё на аз­на­ям­лен­не з праб­ле­ма­мі бе­ла­ру­скай на­цы­я­наль­най мен­шас­ці і на­ве­дан­не ду­хоў­на­га сэр­ца ўсіх пра­ва­слаў­ных у Поль­ш­чы — Свя­той Га­ры Гра­бар­кі.

Ме­на­ві­та там а пер­шай га­дзі­не пас­ля абе­ду за­е­ха­ла прэ­зі­дэн­ц­кая ка­ло­на ма­шын. У суп­ра­ва­джэн­ні міт­ра­па­лі­та Са­вы на на­мо­ле­най ста­год­дзя­мі га­ры прай­ш­лі ма­лі­тоў­ныя хві­лі­ны. A по­тым усе пе­ра­е­ха­лі ў За­ле­ша­ны, дзе ад­бы­ла­ся гі­ста­рыч­ная па­дзея. Ме­на­ві­та прэ­зі­дэнт Ан­джэй Ду­да ўсклаў вя­нок пе­рад кры­жам і вы­ка­заў кра­наль­ныя сло­вы пра тое, што зла­чын­ства, здзей­с­не­нае над на­шы­мі прод­ка­мі, за­ста­ец­ца зла­чын­ствам. Як доў­га мы, бе­ла­ру­сы, а асаб­лі­ва наш­чад­кі ах­вяр ча­ка­лі гэ­тай хві­лі­ны.

Вя­лі­кі дзя­куй Вам, Спа­дар Прэ­зі­дэнт, за пе­ра­ла­ман­не не­маг­чы­ма­га ў поль­ска-бе­ла­ру­скім су­іс­на­ван­ні тут, у Поль­ш­чы. Ду­маю, што гэ­та вель­мі ста­ноў­чы і ка­рыс­ны жэст у між­су­сед­скім, дзяр­жаў­ным іс­на­ван­ні. Не менш важ­ным быў той факт, што ві­зіт у свец­кім і ду­хоў­ным ра­зу­мен­ні ад­быў­ся дзень пас­ля адз­на­ча­на­га Цар­к­вой 6 чэр­ве­ня Свя­та Хол­м­скіх і Пад­ляш­скіх Му­ча­ні­каў, у лік якіх Сі­но­дам Поль­скай Пра­ва­слаў­най Аў­та­ке­фаль­най Цар­к­вы за­лі­ча­ны ах­вя­ры дзе­ян­няў ад­на­го з ка­ман­дзі­раў поль­ска­га ўзбро­е­на­га пад­пол­ля Ра­му­аль­да Рай­са «Бу­ра­га». Ня­він­ныя ах­вя­ры з лі­ку бе­ла­ру­ска­га мір­на­га на­сель­ні­цтва са зло­му сту­дзе­ня і лю­та­га 1946 го­да да­ча­ка­лі­ся Бо­жа­га ўзве­лі­чэн­ня на на­ступ­ныя ста­год­дзі для ча­ла­ве­чай ма­літ­вы і па­мя­ці.

Та­кіх слоў ча­ла­ве­чай спа­гад­лі­вас­ці, па­хі­лен­ня га­ла­вы і слоў праў­ды ча­ка­лі мы дзе­ся­ці­год­дзя­мі ад поль­скіх па­лі­тыч­ных нап­рам­каў усіх ары­ен­та­цый. Пра на­шу бе­ла­ру­скую пас­ля­ва­ен­ную гі­ста­рыч­ную па­мяць, сім­ва­лам якой з’яў­ля­ец­ца спа­ле­ная вё­ска За­ле­ша­ны, і пат­рэ­бу эле­мен­тар­най у гэ­тай спра­ве ад­каз­нас­ці з бо­ку поль­скай гі­ста­рыч­най па­лі­ты­кі і дзяр­жаў­ных струк­тур вель­мі важ­на па­мя­таць і га­ва­рыць, ня­гле­дзя­чы на па­лі­тыч­ныя аб­ста­ві­ны. Столь­кі га­доў за­моў­ч­ва­ла­ся гэ­тая праў­да! А за­раз ня­він­ныя ах­вя­ры не­ка­то­рыя ап­раў­д­ва­юць «чын­ні­кам вы­шэй­шай пат­ра­ба­валь­нас­ці», што для нас неў­с­п­ры­маль­нае. Ме­на­ві­та між ін­шым і пра тое га­ва­ры­лі мы з прэ­зі­дэн­там Поль­ш­чы Ан­джэ­ем Ду­дам у прэ­зі­дэн­ц­кім па­ла­цы ў Вар­ша­ве, ка­лі 26 са­ка­ві­ка за­пра­сіў ён Але­га Ла­ты­шон­ка, Яна Сы­чэў­ска­га і мя­не на раз­мо­ву аб праб­ле­мах на­шай мен­шас­ці.

Та­ды прэ­зі­дэнт пры­няў на­ша за­пра­шэн­не да шы­рэй­шай су­стрэ­чы з бе­ла­ру­са­мі Бе­ла­сточ­чы­ны ў іх ма­лой ай­чы­не. Ві­зіт меў прай­с­ці пас­ля спа­ду чар­го­вай ка­ра­на­ві­рус­най хва­лі. Мы кры­ху сум­ня­ва­лі­ся ці ў так рас­па­лі­ты­ка­ва­най еў­ра­пей­скай рэ­ча­іс­нас­ці і на­ра­ста­ю­чай нап­ру­жа­нас­ці ў поль­ска-бе­ла­ру­скіх ад­но­сі­нах та­кая су­стрэ­ча ад­бу­дзец­ца. Ад­нак пры тым, што за­раз дзе­ец­ца ў па­лі­ты­цы, вель­мі важ­ным для нас па­чуць сло­вы, што мы не з’яў­ля­ем­ся за­лож­ні­ка­мі склаў­шай­ся сі­ту­а­цыі. Мы, гра­ма­дзя­не Поль­ш­чы, ма­ем пра­ва на сваё на­цы­я­наль­нае раз­віц­цё і пад­трым­ку з бо­ку дзяр­жа­вы і са­маў­ра­даў у на­шых на­ма­ган­нях у суп­раць­ста­ян­ні асі­мі­ля­цыі.

І лі­та­раль­на два тыд­ні та­му паз­ва­ніў прэ­зі­дэн­ц­кі мі­ністр Ма­цей Ка­ляр­скі з па­ве­дам­лен­нем, што рас­па­ча­ла­ся пад­рых­тоў­ка да абя­ца­на­га прэ­зі­дэн­ц­ка­га ві­зі­ту. Што гэ­та аба­зна­ча­ла на прак­ты­цы, най­ле­пей ве­дае наш ніў­скі аў­тар, а ад­на­час­на ды­рэк­тар Бель­ска­га бе­ла­ру­ска­га лі­цэя Ан­д­рэй Сце­пе­нюк, які па­га­дзіў­ся ўзяць на свае пле­чы ро­лю гас­па­да­ра з мен­шас­на­га бо­ку. У гэ­тым мес­цы не толь­кі ад свай­го імя, але ду­маю ад на­шай бе­ла­ру­скай гра­ма­ды дзя­ку­ем яму за да­ска­на­лую ар­га­ні­за­цый­ную спра­ву і пас­пя­хо­вае вы­ра­шэн­не ўсіх кло­па­таў, якія зва­лі­лі­ся на яго па да­ро­зе да су­стрэ­чы. Ме­на­ві­та і ра­ней, і за­раз Бель­скі лі­цэй ра­зам з Па­чат­ко­вай шко­лай № 3 ад га­доў з’яў­ля­юц­ца тым мес­цам, дзе ас­вет­на-куль­тур­ная пра­ца даз­ва­ляе дзе­цям і мо­ла­дзі знай­с­ці да­ро­гу да быц­ця бе­ла­ру­сам у бу­ду­чы­ні, а нам — ве­рыць, што не знік­нем як бе­ла­ру­сы з Пад­ляш­скай зям­лі.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты