Навіны

Палітвязень Анджэй Пачобут захварэў у СІЗА на каронавірус

Зняволены журналіст Анджэй Пачобут, якога трымаюць у жодзінскім СІЗА па “справе палякаў”, перадаў на волю, што захварэў на каронавірус, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналіста і сябра Рады Саюзу палякаў Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка ў Гародні і даставілі на допыт у Следчы камітэт у Менску. У статусе падазраванага па крымінальнай справе паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (здзяйсненне групай асобаў наўмысных дзеянняў па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці і рэабілітацыі нацызму) яго пакінулі пад вартай у СІЗА-1.

Санкцыя артыкулу прадугледжвае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Таксама ў сакавіку затрымалі яшчэ трох актывістак польскай дыяспары і старшыню арганізацыі Анжаліку Борыс. Ім закідаюць “распальванне нацыянальнай варожасці” і “рэабілітацыю нацызму”. Пазней стала вядома, што Пачобут і Борыс нібыта адмовіліся ад вызвалення ў абмен на згоду пакінуць радзіму. Іншыя актывісткі — Ірэна Бярнацкая, Марыя Цішкоўская і Ганна Панішава гэтай магчымасцю скарысталіся, іх без дакументаў вывезлі ў Польшчу.

У турме Пачобута паставілі на ўлік як эсктрэміста, схільнага да дэструктыўных дзеянняў.

 

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты