Навіны

Гарадзенцу прысудзілі 3 месяцы арышту

Пасля перапынку суддзя Юрый Казакевіч абвесціў прысуд - 3 месяцы арышту Яўгену Анкуду. Падпіска аб невыездзе пакінута ў сіле. А таксама прызначана прымусовае лячэнне па месцы адбывання пакарання. 

***

15 чэрвеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні пачаўся разгляд чарговай крымінальнай справы. На гэты раз паводле артыкулу 370 Крымінальнага кодэксу (здзек з дзяржаўнай сімволікі). На лаве падсудных 27-гадовы Яўген Анкуда.

Суддзя на працэсе Юрый Казакевіч, дзяржабвінаваўца Дзяніс Ткач. Сведкамі выступаюць асобы з прозвішчамі Швед, Дзмітрыева, Тарасава.

Пад вартай Анкуда быў з 29 красавіка па 3 траўня.

Зараз яго інтарэсы бароніць адвакат. Маніторынг працэсу вядзе праваабаронца Раман Юргель.

На працэсе пракурор зачытаў абвінавачанне. Паводле яго Анкуда ў стане алкагольнага ап'янення на вуліцы Пушкіна ў Гародні здзёр наўмысна з будынку пошты дзяржаўны сцяг і кінуў яго ў сметніцу. Тым самым здзейсніў "надругательство" над дзяржаўнай сімволікай. Віну поўнасцю прызнае.

Суд устанавіў наступны парадак разгляду справы: допыт абвінавачанага, сведак, даследаванне пісьмовых матэрыялаў справы.

Анкуда сказаў наступнае: 28 красавіка 2021 года ішоў увечары каля пошты. Садраў сцяг без мэты і кінуў яго ў сметніцу. 29 красавіка быў затрыманы. Не магу вытлумачыць свой учынак, наўмыснасці не было, раскайваюся ў здзейсненым. На пытанне адваката сказаў, што сцяг вісеў нізка і не быў добра замацаваны. Анкуда сказаў, што на мітынгі не хадзіў і з палітыкай яго ўчынак не звязаны. Проста здзёр сцяг і кінуў у сметніцу. Такія ж паказанні даваў на папярэднім следстве.

Суддзя зачытаў пратаколы допыту абвінавачанага ад 2 і 3 траўня 2021 году. Анкуда ў іх заявіў, што не быў у час учынку п'яным, яго вазілі 29 красавіка ў псіханеўралагічны дыспансер і там далі заключэнне пра ап'яненне.

За час следства змянілася адно 3 следчых і, па словах Анкуды, усе яны афармлялі паперы па рознаму.

Пасля гэтага перайшлі да допыту сведак. Пакуль была толькі адна сведка - дзяўчына Яўгена Анкуды, якая пацвердзіла, што Яўген схільны да бел-чырвона-белай сімволікі, але ён ніколі не быў агрэсіўным.

Паколькі іншых сведак пакуль не было, суддзя змяніў парадак разгляду справы і стаў даследаваць пісьмовыя матэрыялы справы.

Белпошта не мае ў цэлым прэтэнзій да Анкуды.

Пасля гэтага перайшлі да спрэчак бакоў.

Пракурор заявіў наступнае:

"Действия обвиняемого квалифцированы верно, подтвердил все, вину признал, давал признательные показания везде. Спонтанно поступил, был в состоянии алкогольного опьянения, раскаивается, не связан мотив поступка с политическими событиями. С учётом чистосердечного раскаяния прошу приговорить к 3 месяцам ареста. Зачесть 4 дня задержания в этот срок. Применить к Анкуде, принудительное лечение от алкоголизма. Флаг оставить Белпочте, материальные издержки оценіть на 37 рублей".

Адвакат з іншага боку папрасіў не прызначаць прымусовае лячэнне і з улікам усіх абставінаў не арыштоўваць Анкуду, а прыгаварыць яго да грамадскіх працаў, як тое дазваляе дыяпазон пакарання па артыкуле 370.

Яўген Анкуда ў апошнім слове сказаў, што просіць вызначыць пакаранне паводле разгляду суду.

Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак. Пасля яго агучаць прысуд.

 

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты