Навіны

Жара, спорт і грошы

Па­ча­так ле­та, а пік жа­ры ў раз­га­ры. Ра­ней не­як не кра­на­ла да жы­во­га та­кое рэз­кае па­цяп­лен­не. А за­раз ві­да­воч­на на­ле­жу ўжо да той уз­ро­ста­вай ка­тэ­го­рыі ча­ла­ве­цтва, для якой пе­рас­ця­ро­гі ме­тэ­а­ро­ла­гаў і ле­ка­раў на­конт пра­бы­ван­ня на сон­цы і бяс­пе­кі ар­га­ніз­ма ста­но­вяц­ца за­га­дам для вы­ка­нан­ня, а не пу­скан­ня па­між ву­ша­мі чар­го­вых ка­му­ні­ка­таў. Ну што ж, кож­на­му ўзро­сту сваё над­вор’е.

Ві­даць, хут­ка ўжо пе­ра­да мною пе­ры­яд на­шых дзя­доў, што на­ват у най­боль­шую спё­ку зай­ма­лі ла­вач­кі пе­рад сва­і­мі да­ма­мі ў ка­жу­хах і ка­лі да­лі ра­ды, то згад­ва­лі сваё мі­ну­лае. Пры­тым лу­пі­лі зу­бы з уся­го та­го, над чым мож­на бы­ло пас­мя­яц­ца. Зра­зу­ме­ла, што та­ды мы, жэў­жы­кі, бы­лі аго­ле­ныя толь­кі да ка­ро­цень­кіх што­ні­каў, за­га­рэ­лыя бы тыя нег­ры­ця­ня­ты і ўза­ем­на лу­пі­лі зу­бы з на­шых дзя­ду­ляў і іх­ніх ка­жу­хоў. Вя­до­ма ж, бе­га­лі мы ба­са­нож, а на­шы ве­ка­выя гры­бы на на­гах ме­лі ваў­ня­ныя шкар­пэт­кі. А адзін з та­кіх ста­ра­жы­лаў то і ва­лё­нак са сва­іх ног не зды­маў і лет­няй па­рою.

За­раз на ас­но­ве ся­мей­ных і аса­бі­стых дос­ве­даў ра­зу­мею, што з уз­ро­стам кло­па­ты з кро­ваз­ва­ро­там і хо­ла­дам у на­гах гэ­та не­ад’­ем­ная част­ка праб­лем знач­най коль­кас­ці лю­дзей. Ну і па­вод­ле мно­гіх муд­ра­ге­ляў і за­ко­наў цеп­ла­аб­ме­ну ва­ры­янт ка­жу­ха лет­няй па­рою не гор­шы ва­ры­янт ахо­вы ад жа­ры. Так як усе згод­на сцвяр­джа­юць, най­леп­шым на­піт­кам для нут­ра ар­га­ніз­ма ў та­кую па­ру з’яў­ля­ец­ца га­ра­чая гар­ба­та. Мо­жа гэ­та не па-на­ву­ко­ва­му, але глыт­кі сха­ло­джа­ных на­піт­каў знач­на больш мя­не кай­фу­юць. На­ват не пі­шу і не ма­ру пра сха­ло­джа­нае пі­ва, бо гэ­тая пес­ня спе­та, але про­ста ка­лі па­чы­наю ад­чу­ваць, што сха­ло­джа­ная ва­да да­хо­дзіць у ва­ко­лі­цы сэр­ца, то ад­ра­зу ад­чу­ваю фі­зіч­нае і псі­хіч­нае ўзмац­нен­не. Не ве­даю ў чым спра­ва, але ка­лі ра­ней мой ар­га­нізм ус­п­ры­маў не­га­зі­ра­ва­ную ва­ду, то за­раз ад­нак ад­дае пе­ра­ва­гу ва­дзе з бур­бал­ка­мі. Шы­пу­чыя сма­кі і вод­гу­кі да­юць у да­да­так і эстэ­тыч­ную аса­ло­ду.

Жа­ра, якая раз­лі­ла­ся па ўсім еў­ра­пей­скім кан­ты­нен­це, вы­па­ла ў час, ка­лі пра­хо­дзіць чэм­пі­я­нат на­шай част­кі све­ту па фут­бо­ле. Аг­ля­даць мат­чы пе­рад тэ­ле­ві­за­рам у та­кіх умо­вах гэ­та так, быц­цам тра­піць у лаз­ню не па-свай­му жа­дан­ню. А як выт­рым­лі­ва­юць больш за трыц­цаць гра­ду­саў тэм­пе­ра­ту­ры фут­ба­лі­сты, якія, як га­во­рыц­ца, гры­зуць тра­ву, каб да­маг­чы­ся пе­ра­мо­гі?

Ка­лі гля­джу на іх зма­ган­не, то про­ста не ха­чу да­дум­вац­ца, што дзе­ец­ца з іх­ні­мі ар­га­ніз­ма­мі ў та­кіх эк­ст­рэ­маль­ных умо­вах. Зра­зу­ме­ла, бі­я­ла­гіч­ная рэ­ге­не­ра­цыя, ма­са­жы, вы­со­ка­мі­не­ра­лі­за­ва­ныя на­піт­кі ней­кім чы­нам зды­ма­юць боль і нап­ру­гу, але ў да­лей­шай пер­с­пек­ты­ве кож­ны та­кі ар­га­нізм мо­жа рап­тоў­на ска­заць стоп і з хві­лі­ны на хві­лі­ну зра­біць з гуль­ца ін­ва­лі­да.

Пры­клад дац­ка­га гуль­ца, яко­му зат­ры­ма­ла­ся ў час мат­ча сэр­ца і пас­ля рэ­а­ні­ма­цыі быў вер­ну­ты ў жы­вых, про­ста па­цвяр­джэн­не звыш­пат­ра­ба­ван­няў ча­ла­ве­ча­га ар­га­ніз­ма. Не ма­гу зра­зу­мець, ча­му з лю­дзей хо­чуць зра­біць ней­кіх кі­бар­гаў у час спар­тыў­ных зма­ган­няў, не толь­кі фут­боль­ных. Та­кім чы­нам спар­тыў­ная ідэя зма­ган­ня пе­раў­т­ва­ра­ец­ца ў ней­кую ша­лё­ную біт­ву, гон­ку ла­ба­ра­то­рый з не­вык­ры­валь­ным до­пін­гам, ці эк­с­пе­ры­мен­ты над ча­ла­ве­чай на­ту­рай і яго па­ла­вы­мі пры­на­леж­нас­ця­мі.

Ка­лі да­кі­нем да гэ­та­га па­лі­ты­ку, гро­шы і ша­лен­ства эга­із­му між­на­род­ных фе­дэ­ра­цый у да­чы­нен­ні да спар­т­с­ме­наў, то са спар­тыў­на­га ду­ха спа­бор­ні­цтваў амаль ні­чо­га не за­ста­ец­ца.

За­ста­ец­ца ма­ста­цтва для ма­ста­цтва. Та­му не здзіў­ля­ю­ся, што боль­шасць жы­ха­роў Япо­ніі вы­каз­ва­ец­ца су­праць алім­пій­скіх гуль­няў, якія неў­за­ба­ве ма­юць стар­та­нуць у кра­і­не квіт­не­ю­чай віш­ні. З ад­на­го бо­ку ўсе ас­це­ра­га­юц­ца ка­ра­на­ві­ру­са, а тут ла­дзіц­ца та­кое між­на­род­нае спа­бор­ні­цтва. На­ват ка­лі ўсе бу­дуць прыш­чэп­ле­ны­мі і іза­ля­ва­ны­мі, дык з ідэ­яй алім­пій­скай ня­ма тут ні­чо­га су­поль­на­га, не га­во­ра­чы, што прыш­чэп­кай уда­ло­ся за­бяс­пе­чыць толь­кі ба­га­тую част­ку зям­но­га ша­ру. І ка­лі ві­ру­со­ла­гі дзьму­ха­юць на ха­лод­нае — кры­чаць і ас­це­ра­га­юць пе­рад лет­ні­мі, ка­ні­куль­ны­мі збо­рыш­ча­мі, із­ноў уво­дзяць ка­ран­цін­ныя ме­жы, а тут маў­чан­не.

Ну што ж, нам гэ­та­га не зра­зу­мець.

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты