Навіны

Беларускае выгнанне

Іду­чы ву­лі­ца­мі Бе­ла­сто­ка, што­раз час­цей чу­ваць ру­ска-бе­ла­ру­скую тра­сян­ку з вус­наў усіх па­ка­лен­няў ча­ла­ве­ча­га ро­ду. Ус­ход­ні ак­цэнт чу­ваць так­са­ма час­цей ад лю­дзей, якія што­дзень за­ня­ты ў сфе­ры аб­с­лу­гоў­ван­ня гра­мад­ства.

Мая цы­руль­ні­ца, да якой рэ­гу­ляр­на трап­ляю са сва­і­мі не­пас­лух­мя­ны­мі рэш­т­ка­мі ва­ла­соў, ро­дам з Лід­чы­ны і яе ўме­лас­ці пац­вяр­джа­юць чэр­гі клі­ен­таў, жа­да­ю­чых па­тра­піць пад яе наж­ні­цы. За­тым і коль­касць пры­пар­ка­ва­ных на ста­ян­ках пе­рад жы­лы­мі бло­ка­мі ма­шын на бе­ла­ру­скіх ну­ма­рах па­чы­нае быць не ці­ка­він­кай, але тры­ва­лай, заў­важ­най з’я­вай. Зра­зу­ме­ла, што тым са­мым коль­касць куп­ле­ных і зня­тых бе­ла­ру­са­мі ў го­ра­дзе на Бе­лай ква­тэр рас­це з го­ду ў год.

Пра тую з’я­ву на на­шым па­на­двор­ку пі­саў я ў гэ­тым мес­цы звыш два га­ды та­му на­зад. А ўсё гэ­та — вы­нік шмат­га­до­ва­га пра­ва­лу эка­на­міч­на-гра­мад­ска-па­лі­тыч­най сі­ту­а­цыі ў Бе­ла­ру­сі пад кі­раў­ні­цтвам Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі. Ён сам яш­чэ га­доў дзе­сяць та­му пуб­ліч­на за­яў­ляў, што Бе­ла­русь ста­не на­ват двац­ца­ці­мі­льён­най дзяр­жа­вай, дзя­ку­ю­чы «ад­кры­тым дзвя­рам» для жы­ха­роў уся­го Са­ю­за Не­за­леж­ных Дзяр­жаў. Дэ­маг­ра­фіч­ная бяс­пе­ка гэ­та адзін з вык­лі­каў кож­най дзяр­жа­вы, але рэ­аль­ная па­лі­ты­ка мін­ска­га дык­та­та­ра пры­вя­ла не да ўзбуй­нен­ня коль­кас­ці на­сель­ні­цтва кра­і­ны, але на­ад­ва­рот, да міг­ра­цыі, якая ста­віць пад сум­нен­не тую ж бяс­пе­ку. За­тры­маць лік на­сель­ні­цтва Бе­ла­ру­сі на ўзроў­ні ка­ля дзе­вя­ці з па­ло­вай мі­льё­на гэ­та вык­лік, яко­му за­раз аб­са­лют­на ня­ма спры­яль­ных умоў.

Па­лі­тыч­ныя па­дзеі апош­ня­га го­да па­ско­ры­лі пра­цэс міг­ра­цыі, яко­му ха­рак­тэр­ны не толь­кі коль­кас­ны ад­ток, але і якас­ны ў ін­тэ­лек­ту­аль­на-прад­п­ры­маль­ніц­кай сфе­ры. Зра­зу­ме­ла, што для бе­ла­ру­скіх уце­ка­чоў су­сед­няя Поль­ш­ча ста­ла ад­ным з важ­ней­шых мес­цаў гра­ві­та­цыі. Зроб­ле­ны поль­скі­мі ўла­да­мі льго­ты для пра­цаў­ні­коў ме­дыч­най, ін­фар­ма­тыч­най сфер, ула­даль­ні­кам Кар­ты па­ля­ка і гу­ма­ні­тар­ных віз гэ­та да­дат­ко­выя пры­ваб­лі­выя ву­ды для ад­то­ку маз­гоў з су­сед­няй кра­і­ны. Бе­ла­ру­скія лу­ка­шыс­ц­кія ўла­ды з ад­на­го бо­ку хо­чуць вы­ціс­нуць усіх не­пас­лух­мя­ных з кра­і­ны, але з дру­го­га бо­ку пры та­кім дрэ­на­жа­ван­ні ін­тэ­лек­ту­аль­на­га па­тэн­цы­я­лу спіх­ва­юць кра­і­ну ў ад­ста­ласць і за­піх­ва­юць у аб­дым­кі толь­кі ра­сей­скай пра­сто­ры.

Па­сту­по­вае ўзмац­нен­не эміг­ра­цыі ў поль­скі бок па­ча­ло­ся ў 2017-2018 га­дах. Да­гэ­туль больш па­пу­ляр­ным быў ра­сей­скі на­пра­мак вы­ез­даў у эка­на­міч­ных мэ­тах. Па­вод­ле да­ных Га­лоў­най ста­ты­стыч­най уп­ра­вы на ка­нец 2019 го­да ў Поль­ш­чы пра­жы­ва­ла 105 ты­сяч гра­ма­дзян Бе­ла­ру­сі. Дзе яны бы­лі раз­меш­ча­ны і ў якіх га­лі­нах эка­но­мі­кі пра­ца­ва­лі, у гэ­тым мес­цы дру­ка­ва­лі мы ад­мыс­ло­выя ста­ты­сты­кі. Та­ды наг­ля­да­ла­ся вель­мі ды­на­міч­ная з’я­ва пры­ез­даў і вы­ез­даў не злоў­ле­ных у ста­ты­стыч­ныя да­ныя.

Ін­шы, не менш ці­ка­вы воб­раз дае ста­ты­сты­ка Уста­но­вы па спра­вах чу­жа­зем­цаў, якая па­каз­вае, што ў 2017 го­дзе толь­кі звыш 10 ты­сяч бе­ла­ру­саў ме­ла да­звол на па­быў­ку ў Поль­ш­чы, а ў кра­са­ві­ку 2021 го­да бы­ло іх ужо звыш 30 ты­сяч. Ся­род іх ас­ноў­ную гру­пу са­стаў­ля­юць ма­ла­дыя лю­дзі (64%) ва ўзрос­це 18-40 га­доў. Трэ­ба па­мя­таць, што да­дзе­ная ста­ты­сты­ка не ахоп­лі­вае тых бе­ла­ру­скіх гра­ма­дзян, якія пра­бы­ва­юць на роз­на­га ты­пу ак­ту­аль­ных ві­зах і тых, якім па­быў­ка працяг­ну­ла­ся па пры­чы­не пан­дэ­міі.

З пун­к­ту гле­джан­ня рын­ку і дэ­маг­ра­фіч­най пер­с­пек­ты­вы Поль­ш­чы та­кая ўзро­ста­вая ка­тэ­го­рыя бе­ла­ру­саў вель­мі тут пат­рэб­ная. На пат­рэ­бы поль­скіх прад­п­ры­маль­ні­каў важ­ным фак­та­рам з’яў­ля­ец­ца і тое, што ся­род ма­ла­дых муж­чын вель­мі вы­со­кі ад­со­так скла­да­юць абі­ту­ры­ен­ты тэх­ніч­ных і пры­ро­даз­наў­чых фа­куль­тэ­таў вы­шэй­шых на­ву­чаль­ных уста­ноў. Для па­трэб сён­няш­ня­га еў­ра­пей­ска­га рын­ку пра­цы ін­тэ­лек­ту­аль­ны па­тэн­цы­ял ма­ла­дых бе­ла­ру­саў гэ­та вя­лі­кая каш­тоў­насць.

На фо­не ўся­го вы­шэй­на­пі­са­на­га для мя­не аса­бі­ста паў­стае ад­но вель­мі важ­нае пы­тан­не: ці тыя бе­ла­ру­сы, якія за­раз спы­ні­лі­ся ў Бе­ла­сто­ку, за­ста­нуц­ца з на­мі ў на­шым го­ра­дзе ці, кры­ху ад­па­чыў­шы, ад­ля­цяць ад­сюль уз­да­гон за ма­ла­ды­мі бе­ла­ста­ча­на­мі ў свае Вар­ша­вы, Кра­ка­вы, Вроц­ла­вы, Бер­лі­ны, Лон­да­ны.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты