Навіны

Скаргу Вольгі Верамеенкі разгледзяць 22 ліпеня

Уладальніца крамы "Адметнасць і грамадская актывістка Вольга Верамеенка атрымала паведамленне з Гарадзенскага абласнога суду. Яе скарга па адміністрацыйнай справе будзе разгледжана 22 ліпеня, пачатак разгляду 16.30 у судзе па вуліцы Карбышава-20, зала 1.

Уладальніца крамы "Аддметнасць" аспрэчвае несправядлівую, а фактычна рэпрэсіўную, пастанову суду Ленінскага раёну Гародні.

Напомнім, што адміністрацыйную справу супраць уласніцы крамы нацыянальных сувеніраў "Адметнасць" міліцэйскія органы пачалі паводле артыкулу 24.23, частка 1. Наяўнасць у краме сувеніраў і тавараў з беларускай нацыянальнай сімволікай міліцыя палічыла несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам.

18 чэрвеня ў будынку міліцыі Ленінскага раёну на фактычна закрытым судовым паседжанні суддзя Алена Пятрова аштрафавала Верамеенку ажно на 70 базавых велічынь (гэта больш як 2 тысячы беларускіх рублёў).

Акрамя гэтага суддзя пастанавіла знішчыць забраны міліцыянтамі тавар у краме "Адметнасць" - а гэта тавар больш чым на 3 з паловай тысячы рублёў. Некалі месяцаў запар гарадзенскія ўлады мэтна знішчалі краму нацыянальных сувеніраў і тавараў. 

12.07.2021

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты