Навіны

Галіну Дзербыш трое сутак трымалі ў карцары

Стала вядома, што зняволеную грамадскую актывістку Галіну Дзербыш трое сутак трымалі ў карцары гарадзенскай турмы. Невядома, якое канкрэтна парушэнне дапусціла Дзербыш, але паводле той інфармацыі, што ёсць, рапарт на яе напісала лазеншчыца. Пагэтаму Дзербыш змясцілі ў карцар.

Трое сутак у карцары Галіне Дзербыш не давалі таблетак, а выйшла яна адтуль з сінякамі на твары і пабітымі нагамі. Магчыма яна з-за кепскага самаадчування падала ў карцары. Галіна Дзербыш надалей застаецца ў адзіночнай камеры.

Грамадская актывістка з мястэчка Абухава Галіна Дзербыш, якую затрымалі 10 снежня мінулага году, ужо 7 месяцаў знаходзіцца за кратамі гарадзенскай турмы.

Пенсіянерку затрымалі пасля ператрусу паводле справы па крымінальным артыкуле 289 (Акт тэрарызму). Яе "прышчапляюць" да так званай "справы Мікалая Аўтуховіча". Пры тым ніякіх следчых дзеянняў не вядзецца.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты