Навіны

У Лідзе прайшоў ператрус у Таццяны Грыцук

У Лідзе 15 ліпеня адбыўся ператрус у грамадскай актывісткі Таццяны Грыцук. Ператрус праводзілі ажно 5 чалавек – два з КДБ, адзін з ГУБАЗІКу і яшчэ адзін міліцыянт. У жанчыны забралі тэлефон.

Пасля ператрусу Таццяну Грыцук павезлі на допыт. Яна праходзіць пакуль як сведка па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Лідзе.

Пасля допыту Таццяну Грыцук адпусцілі.

 

15.07.2021 Тэгі: затрыманне, ператрус

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты