Навіны

Дзяніс Івашын: 126 дзён за кратамі, 45 - без лістоў

Палітзняволены, журналіст Дзяніс Івашын ужо 126 дзён застаецца за кратамі гарадзенскай турмы. 45 дзён ад яго не прыходзяць лісты блізкім і сваякам.

Жонка палітвязня Вольга Івашына паведамляе наступнае:

"Дзяніса перамясьцілі ў іншую камэру, дадаўшы да яго шчэ раней траіх маладых сукамэрнікаў. Але ў вязьніцы па-ранейшаму сьпякота і духата, што пагаршае ягоны стан здароўя. Дзяніс заўважна схуднеў, адчувае сябе кепска ці то праз перабоі сардэчнага рытму, якія дагэтуль доўжацца, ці то праз душную камэру, куды так і не дазволілі перадаць вентылятар. І ён і мы лічым гэтыя ўмовы фізычнымі катаваньнямі!
Дзяніс замовіў сабе новыя акуляры, кажа, што ранейшыя ўжо не падыходзяць. Невядома, ці сьведчыць гэта пра пагаршэньне яшчэ і зроку (у прынцыпе недахоп кісьляроду мог максама выклікаць падобныя зьмены), дазволу на медычнае абсьледаваньне мы пакуль не атрымалі".
 
Жонка і маці зняволенага журналіста Івашына працягваюць пісаць розныя лісты і звароты з патрабаваннямі вызваліць незаконна зняволенага.  
17.07.2021 Тэгі: Дзяніс Івашын

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты