Навіны

Слонімцаў безпадстаўна выклікаюць у міліцыю

Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сілаў выклікаюць у Слонімскі РАУС. Позвы ў міліцыю атрымалі Алесь Масюк, Віктар Марчык, Міхась Сашко.

Ім неабходна ў панядзелак, 19 ліпеня, з’явіцца да маёра міліцыі Мацкевіча. Усіх разам маёр Мацкевіч не збірае, а кожны слонімец павінен з’явіцца ў міліцыю на вызначаны час. На пытанне, чаму хлопцаў выклікаюць у міліцыю, маёр Мацкевіч нічога канкрэтна не сказаў, а толькі адзначыў, што выклікаюць для прафілактычнай гутаркі. Дарэчы, позвы атрымалі яшчэ каля дзесяці слонімцаў да розных міліцыянтаў. Найперш выклікаюць тых, хто летась праходзіў па артыкуле 23.34 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Людзі тэлефануюць у Слонімскі РАУС і пытаюцца, навошта іх выклікаюць у РАУС, але супрацоўнікі міліцыі кожнаму адказваюць па-рознаму . Адным кажуць для гутаркі, іншым – “пальцы адкатаць”. 

Беларускае Радыё Рацыя


Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты