Навіны

У Анжалікі Борыс з'явілася свая "хросная"

Еўрапейскія парламентарыі працягваюць падтрымліваць палітвязняў Беларусі. На гэтым тыдні ў некалькіх палітвязняў з'явіліся свае "хросныя" палітыкі. Да кампаніі #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй Libereco — Партнёрства за правы чалавека, далучыліся іншыя палітыкі.

Габрыэла Мараўска-Станэцка, намесніца маршала польскага Сената, стала “хроснай” Анжалікі Борыс.

“Для мяне гонар стаць “хроснай” для Анжалікі Борыс, старшыні Саюза палякаў на Беларусі. Я напішу Аляксандру Лукашэнку з патрабаваннем аказання ёй медыцынскай дапамогі і неадкладнага вызвалення яе з турмы разам з усімі іншымі палітвязнямі. Свабоду Беларусі! Палякі на вашым баку!” – напісала пані Мараўска-Станэцка.

Напомнім, што Анжаліка Борыс была затрымана 23 сакавіка 2021 года ў Гародні. На яе склалі пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, а затым арыштавалі на 15 сутак. Пазней стала вядома, што яна стала фігуранткай справы па ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу — «распальванне варожасці». Да гэтага часу яна знаходзіцца пад вартай у турме. У траўні следства было працягнутае яшчэ на 5 месяцаў.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты