Навіны

Ежы Грыгенча: Усе, хто ведае Анжаліку і Анджэя, павінны падтрымаць акцыю

У нядзелю, 25 ліпеня, каля беларускага кансульства ў Беластоку па вуліцы Электрычная, 9 пройдзе акцыя салідарнасці з арыштаванымі сябрамі Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс.
Пра гэта распавёў валанцёр Ежы Грыгенча: – Гэта будзе беларуская і польская акцыя. Усе, хто ведае Анжаліку, хто ведае Анджэя, мы лічым, усе павінны падысці. Ну і палякі таксама павінны падтрымаць гэтую акцыю, таму што гэта людзі з польскімі каранямі, якія сядзяць.

Ежы Грыгенча

На пытанне, як падобныя акцыі могуць паўплываць на тое, каб улады пайшлі на саступкі, Ежы Грыгенча адказвае так. – Уладам можа і начхаць, а можа і не начхаць. Яны таксама адсочваюць сітуацыю. І чым больш нас будзе, тым лепш. А тое, што ўлады з гэтым не хочуць лічыцца, дык дыктатар ніколі ні з кім не лічыўся і не будзе лічыцца.

Тым не менш, трэба верыць, што плён ад акцыі у выглядзе вызвалення прадстаўнікоў польскай меншасці ды іншых палітвязняў абавязкова будзе, лічыць Ежы Грыгенча.

Акцыя салідарнасці з аршытаванымі сябрамі Саюза палякаў у Беларусі Анджэем Пачобутам і Анжалікай Борыс пачнецца ў нядзелю ў 14 гадзін каля беларускага кансульства.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя


Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты