Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на жнівень

Каляндар круглых і юбілейных датаў Гарадзеншчыны на жнівень 2021 году

1 жніўня

100 гадоў таму (1921) – У в. Пудзіна (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Уладзімір Урбановіч, беларускі краязнавец, педагог, культуролаг.

3 жніўня

50 гадоў таму1971 – У Менску памёр Янка Маўр (сапр. Фёдараў), беларускі пісьменьнік, перакладнік, адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Пахаваны на Усходніх могілках. У 1910-11 гадах працаваў у мястэчку Турэц (Карэліцкі р-н).

4 жніўня

20 гадоў таму (2001) – У Менску памёр Вячаслаў Адамчык, беларускі пісьменьнік. Нараджэнец в. Варакомшчына (Дзятлаўскі р-н). Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.

5 жніўня

560 гадоў таму (1461) – У Кракаве нарадзіўся Аляксандар, вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг.

135 гадоў таму 1886 – У в. Дакудава (Лідзкі р-н) нарадзіўся Браніслаў Ямант, беларуска-польскі мастак, педагог.

8 жніўня

45 гадоў таму (1976) – У г. Глен Спэй (ЗША) памёр Мікалай Лапіцкі, праваслаўны сьвятар, рэлігійна-грамадзкі дзеяч беларускага замежжа. Жыў і працаваў у Ашмяне.

9 жніўня

165 гадоў таму (1856) – Памёр Фларыян Бохвіц, асьветнік, філосаф, пісьменьнік. Пахаваны ў в. Дарава (Ляхавіцкі р-н). Нараджэнец Міра.

10 жніўня

225 гадоў таму (1796) – У в. Малая Капліца (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Ігнат Легатовіч, беларуска-польскі паэт, педагог.

12 жніўня

80 гадоў таму (1941) – У Ганцавічах фашыстамі расстраляны Генрык Дэмбінскі, удзельнік заходнебеларускага дэмакратычнага руху, публіцыст. пасьля 1-й сусьветнай вайны і да 1932 г. жыў у Ашмяне.

13 жніўня

110 гадоў таму (1911) – У в. Малышкаўшчына (Ашмянскі р-н) нарадзіўся Вінцэнт Склубоўскі, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, актывіст ТБШ, пасьля другой сусьветнай вайны дзеіў на Беласточчыне.

14 жніўня

80 гадоў таму (1941) – У Асьвенціме загінуў Максіміліян Кольбэ, рымска-каталіцкі дзеяч, які ахвяраваў жыцьцём за іншага чалавека. У 1922-27 служыў у Гарадзенскім кляштары францішканцаў. Пазьней кананізаваны.

15 жніўня

300 гадоў таму (1721) – Памёр Крыштап Станіслаў Завіша, пісьменьнік-мемуарыст, перакладнік, аратар, дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

190 гадоў таму (1831) – У в. Селішча (Карэліцкі р-н) нарадзіўся (паводле інш. зьв. 15 чэрв.) Вінцэсь Каратынскі, беларуска-польскі паэт, публіцыст, перакладнік.

18 жніўня

130 гадоў таму (1891) – У в. Баброўня (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Макар Краўцоў (сапр. Макар Касьцевіч, загінуў у Беластоку ў зьняволеньні ў сьнеж. 1939), беларускі паэт, пісьменьнік, удзельнік Слуцкага паўстаньня.

20 жніўня

515 гадоў таму (1506) – Памёр Аляксандар Ягелончык (ці 19-га), вялікі князь ВКЛ у 1492-1506 гг. Пахаваны ў Вільні.

10 гадоў таму (2011) – У Менску памёр Віталь Скалабан, беларускі гісторык, літаратуразнавец, архівіст. Нараджэнец в. Шылавічы (Слонімскі р-н)

21 жніўня

15 гадоў таму (2006) – У Менску памёр Іван Чыгрын, беларускі літаратуразнавец, паэт, крытык. Нараджэнец в. Чамяры (Слонімскі р-н). Пахаваны ў Менску.

22 жніўня

405 гадоў таму (1616) – У Жыровічах у дзень асьвячэньня Усьпенскага сабору канцлер ВКЛ Леў Сапега падарыў манастыру “Евангельле”.

105 гадоў таму (1916) – Нямецкія войскі каля в. Белая (Смургонскі р-н) прымянілі хімічную газавую атаку супраць расейскага войска. Загінулі 116 чалавек.

23 жніўня

Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

120 гадоў таму (1901) – У Менску нарадзіўся Аляксандр Дзяруга, беларускі дзеяч самадзейнага мастацтва, арганізатар і кіраўнік (1948-79) Смаргонскага народнага цымбальнага аркестру.

24 жніўня

115 гадоў таму (1906) – У фальв. Баўдыры (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Саковіч, дзеяч беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, актывіст ТБШ і КПЗБ, Беларускай народнай самапомачы.

35 гадоў таму (1986) – У Гародні прайшоў першы Дзень народнага майстра.

25 жніўня

20 гадоў таму (1991) – Вярхоўны Савет БССР надаў “Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР” канстытуцыйны статус і прыпыніў дзейнасьць КПБ.

20 гадоў таму (1991) – У Чыкага памёр Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША). Нараджэнец в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н).

26 жніўня

160 гадоў таму (1861) – У Гародні прайшла рэлігійна-палітычная маніфэстацыя на чале з ксяндзом Юзафам Маеўскім супраць расейскай акупацыйнай палітыкі.

27 жніўня

115 гадоў таму (1906) – У в. Лявонавічы (Нясьвіжскі р-н) нарадзіўся Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік. З 1931 да 1945 жыў у Слоніме.

105 гадоў таму (1916) – Памёр Уладзіслаў Вярыга, філосаф і этнограф, зьбіральнік беларускага фальклёру. апублікаваў працу «Беларускія думкі з вёскі Глыбокае Лідскага павету Віленскай губерні, запісаныя ў 1885 годзе». Выдаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), якая змяшчае 32 беларускія казкі з Лідзкага павету.

29 жніўня

265 гадоў таму (1756) –У мяст. Жнін (Гнезьненскае ваяв., Польшча) нарадзіўся Ян Сьнядэцкі, астраном, матэматык, філосаф, асьветнік Рэчы Паспалітай. Сямейны маёнтак і пахавальная капліца былі ў Гародніках (Гарадках, Ашмянскі р-н).

40 гадоў таму (1981) – У Ленінградзе (Расея) памёр Іван Жангаловіч, навуковец-астраном, гравіметрыст, геадэзіст. Нарадзіўся і правёў дзяцінства ў Гародні.

31 жніўня

25 гадоў таму (1996) – Памёр Пятрусь Макаль, беларускі літаратар. Вучыўся і працаваў у Гародні.

 

 

31.07.2021 Тэгі: каляндар, календарь

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты