Навіны

Крымінальная справа Глеба Койпіша

У Гародні разгортваецца чарговая крымінальная справа. Яшчэ 25 жніўня сілавікі ў камуфляжы затрымалі на працы дырэктара фірмы і студыі «Іквадарт» Глеба Койпіша. Яго вывелі са студыі ў кайданках і змясцілі пад варту.

Пазней стала вядома, што на Койпіша пачалі крымінальную справу за арганізацыю ці ўдзел у масавых беспарадках.

Глебу Койпішу 35 гадоў, ён жанаты, мае двое дзяцей. Койпіш запісаў зварот да ўладаў перад выбарамі-2020. Пасля збіцця 10 жніўня 2020 года Глеб трапіў у траўмапункт. Яму адмовілі ў пачынанні крымінальнай справы па гэтым факце.

Глеб Койпіш падтрымліваў і рэалізоўваў шмат сацыяльных і дабрачынных ідэй і праектаў, а яго web-студыя лічыцца сярод найлепшых у краіне.
 
Ліставаць яму трэба на наступны адрас:
 
Кірава 1, 230023 Гродна, Турма № 1
Койпішу Глебу Ігаравічу

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты