Навіны

8 верасня - Дзень Беларускай вайсковай славы

8 верасня – Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта неафіцыйнае свята, якое адзначаецца з пачатку 1990-х гадоў. На пачатку 1990-ых у гэты дзень вайскоўцы прымалі ўрачыстую прысягу на вернасць Беларусі. За Лукашэнкам свята стала нефармальным, а пасля пераследаваным.

8 верасня 1514 года адбыўся разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Гэта была адна з найбуйнейшых бітваў у гісторыі Еўропы XVI стагоддзя. Ініцыятыва ў шматгадовай вайне трывала перайшла да ВКЛ. Усе захопленыя Масквой гарады, апрача Смаленску, былі вызваленыя. У выніку зыходу бітвы пачаў развальвацца скіраваны супраць нашай краіны таемны альянс Масковіі і еўрапейскіх дзяржаў.

На чале нашага войска стаяў палітычны, вайсковы і культурны дзеяч ВКЛ Канстанцін Астрожскі. Ён вызначыўся таксама ў бітве ля ракі Альшаніца (30 кіламетраў ад Кіева) 27 студзеня 1527 – паміж войскам ВКЛ на чале з вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім, палявым гетманам Янушам Радзівілам і войскам крымскіх татараў. Войска Крымскага ханства было разбіта. Было вызвалена 80 тысяч палонных, вернутая нарабаваная маёмасць. Крымскія татары спынілі значныя набегі на землі ВКЛ. Здабыў яшчэ мноства іншых перамогаў. На яго надмагіллі ў Кіева-Пячорскай лаўры зроблены напіс пра 63 перамогі “над масквою і татарамі”.




08.09.2021 Тэгі: каляндар

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты