Навіны

Анджэй Пачобут не збіраецца пісаць ніякіх "прашэнняў"

Анджэю Пачобуту ў турму прыйшоў ужо трэці ліст ад вядомага "пасярэдніка" паміж уладамі і вязнямі - Васкрасенскага.

У апошнім лісце палітвязню Васкрасенскі піша, што мае намер прадстаўляць ягоныя інтарэсы і прасіць пра вызваленне. Пачобут раней адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён перадаў праз жонку, што нікому не даваў паўнамоцтваў прадстаўляць свае інтарэсы ў пытанні так званага памілавання.

Гарадзенскі журналіст, актывіст не прызнанага ўладамі Саюза палякаў Анджэй Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка бягучага году. Яго вінавацяць у распальванні нацыянальнай варожасці (ч.3 арт. 130 КК), яму пагражае ад 5 да 12 год зняволення.

Днямі Анджэй Пачобут разам з Анжалікай Борыс былі ўганараваныя ўзнагародай Эканамічнага форуму, які прайшоў у польскім Карпачы. Узнагароду ад імя зняволеных у турме Анжалікі Борыс і Анджэя Пачобута атрымалі прадстаўніцы Саюзу палякаў Ірэна Бярнацкая і Марыя Цішкоўская.


Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты