Навіны

Праваабаронцы "Вясны" два месяцы за кратамі

Два месяцы за кратамі. Заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні праваабаронцаў-вясноўцаў.

Сёння роўна як два месяцы нашых калегаў утрымліваюць за кратамі за праваабарончую дзейнасць. Старшыня Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і юрыст Уладзімір Лабковіч дагэтуль знаходзяцца ў засценках СІЗА-1.

Праваабаронцаў затрымалі 14 ліпеня ў межах крымінальнай справы па ч.1 і 2 арт. 342 (арганізацыя і фінансаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты падаткаў). За гэты час на волю ад праваабаронцаў прабіліся толькі некалькі вестачак, іх адвакаты не могуць распавесці нічога пра зняволеных вясноўцаў, бо знаходзяцца пад падпіскамі аб неразгалошванні.

17 верасня распачынаецца міжнародная кампанія салідарнасці ў падтрымку зняволеных праваабаронцаў «Вясны» — #FreeViasna.
❗️Мы заклікаем далучыцца да кампаніі па вызваленні зняволеных праваабаронцаў-вясноўцаў і падтрымаць іх. Падрабязнасці ТУТ

(http://spring96.org/be/news/104945).

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты