Навіны

Лявон Карповіч пабываў на "прафілактычнай гутарцы"

Вядомы грамадскі і культурны дзеяч з мястэчка Луна Мастоўскага раёну Лявон Карповіч быў выкліканы ў раённую пракуратуру. Як выявілася, там яго чакала "прафілактыяная гутарка". Карповіч здзіўляецца, чаму яго выклікалі ў гэты дзяржаўны орган - чалавек ён выключна мірных дзеянняў і справаў. Урэшце пенсіянер сказаў, што не плануе ніякіх масаых акцый ў так званы "дзень народнага адзінства". На тым размова ў мастоўскай пракуратуры і скончылася.

Лявона Карповіча сёлета аштрафавалі за нацыянальны сцяг на ўласным доме. Гэты сцяг Карповіч вывешваў у розныя гады і пры тым не парушаў заканадаўства. Але сёлета Карповіча беспадстаўна затрымалі міліцыянты 25 сакавіка за тое, што на яго доме вісеў бел-чырвона-белы сцяг у гонар Дня Волі. Пры тым быў праведзены ператрус і забраныя многія асабістыя рэчы Лявона Карповіча. Самога пенсіянера завезлі ў Мастоўскі РАУС, дзе склалі пратакол нібыта за праведзены пікет, пасля чаго адпусцілі.

Урэшце вядомага беларускага краязнаўца, філатэліста і грамадскага актывіста Лявона Карповіча з мястэчка Луна, аштрафавалі 5 красавіка на 30 базавых велічынь. Карная пастанова была аформлена ў Мастоўскім раённым судзе. Адміністрацыйная справа разглядалася цягам дзвюх гадзін. Лявон Карповіч даводзіў сваю невінаватасць, але суддзя Віталь Сініла не ўлічыў яго юрыдычныя аргументы.

У такой сітуацыі Лявон Карповіч падаў скаргу ў абласны суд. Аднак гэты суд прадказальна не задаволiў скаргу.

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты