Навіны

30 гадоў таму бел-чырвона-белы сцяг і „Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі

Роўна 30 гадоў таму – 19 верасня 1991 года – Вярхоўны Савет Беларусі прыняў пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь. Дзяржаўным гербам была зацверджаная «Пагоня», а дзяржаўным сцягам – бел-чырвона-белы сцяг.

Праз праведзены ў 1995 годзе рэферэндум іх замяніла мадыфікаваная сімволіка БССР. Тым не менш, у 2007 годзе герб Пагоню ўлучылі ў дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, а ў 2009 годзе яна стала афіцыйным гербам Віцебскай вобласці.

У 2020 годзе герб Пагоня разам з бел-чырвона-белым сцягам сімвалізавалі пратэст супраць фальсіфікацыяў выбараў, гвалту і беззаконня ў Беларусі. Менавіта 19 верасня мінулага году ў Менску адбыўся «Бліскучы» жаночы марш, брутальна разагнаны сілавікамі, было больш за 300 затрыманых.

19.09.2021

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты