Навіны

Якая сітуацыя з вакцыянацыяй ў Гародні?

У Беларусі адзначаецца істотны рост захворванняў на ковід. Эпідэмія зноў набірае размах. Гэта вынікае з розных крыніцаў. Нават паводле даных Міністэрства аховы здароўя прырост захварэўшых за апошнія суткі cклаў 1941 чалавек. Падобныя лічбы паводле афіцыйнай, напэўна заніжанай, статыстыкі падаюцца ўжо цягам некалькіх дзён. Усяго за час пандэміі паводле Міністэрства аховы здароўя заразілася больш 518 тысяч беларусаў.

Разам з лёгкай формай рэгіструецца і рост ковідных пнеўманій, расце колькасць шпіталізаваных пацыентаў.

Паводле афіцыйных звестак, якія паданыя на сайце Гарадзенскага гарвыканкаму, у абласным цэнтры Гародні першым кампанентам вакцыны прывітыя 22,2% жыхароў, другім - 17,1 %.

Зараз для насельнікаў Гародні даступныя два прэпараты - гэта расейская вакцына "Спутник" і кітайская "Верацэл".

21 верасня чакаецца "прамая лінія" з "губернатором" Гарадзенскай вобласці, былым медыкам, Владимиром Караником. Яе анансаваў сайт Гарадзенскага аблвыканкаму.

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты