Навіны

Алесю Пушккіну падоўжылі ўтрыманне пад вартай да канца кастрычніка

Мастаку і палітвязню Алесю Пушккіну падоўжылі ўтрыманне пад вартай да канца кастрычніка бягучага году. Паводле інфармацыі ад жонкі творцы ён папрасіў у адным з лістоў, каб на судовы працэс яму перадалі кашулю-вышыванку з васількамі.

Ліставаць Алесю Пушкіну трэба на адрас: 
Следчая турма №8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Пушкіну Аляксандру Мікалаевічу

У турме арыштаваны мастак знаходзіцца ўжо 5 з месяцаў і 20 дзён. Ён сядзеў у следчым ізалятары ў Гародні, потым у Менску, а зараз у Жодзіне.

Мастак Алесь Пушкін быў затрыманы 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёна, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Алесь Пушкін — фігурант крымінальнай справы, якую пачала гарадзенская пракуратура па ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэкса (распальванне варажнечы).

Паводле пракуратуры, «за здзяйсненне наўмысных дзеянняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданне нацызму». Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Аўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадскога жыцця» на выставе ў Гародні.

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты