Навіны

Леанід Судаленка адзначыць сваё 55-годдзе за кратамі. Павіншуйце праваабаронцу!

23 верасня Леаніду Судаленку споўніцца 55 год. Але адзначаць дзень народзінаў праваабаронца будзе не ў коле родных і сяброў, а за кратамі. Павіншуйце Леаніда!

Паштоўкі і лісты з віншаваннямі дасылайце на адрас:

СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А

Леаніду Леанідавічу Судаленку

Нагадаем, у Гомелі два тыдні ў закрытым рэжыме разглядаюць справу Судаленкі і валанцёрак Таццяны Ласіцы і Марыі Тарасенка. Усіх вінавацяць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і навучанні і падрыхтоўцы асобаў для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні (ч. 2 арт. 342 КК). Леанід быў затрыманы 18 студзеня і з той пары знаходзіцца пад вартай.

spring96.org

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты