Навіны

Палітвязня Ігара Банцэра хочуць адправіць у калонію

Палітвязня Ігара Банцэра хочуць адправіць у калонію. Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя ўстановы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе музыка адбывае прысуд Ленінскага раённага суду Гародні.

Банцэра вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на хіміі. Суд вырашыць сітуацыю ўжо на гэтым тыдні - 23 верасня.

Адміністрацыя ўстановы выстаўляе прэтэнзіі Банцару за нібыта неаднаразовыя парушэнні рэжыму: заснуў на крэсле, не пагаліўся, не ў час выканаў каманду «адбой». Начальства ўстановы такім чынам хоча замяніць музыку абмежаванне волі на поўнае пазбаўленне свабоды.

Банцэр такое стаўленне да яго лічыць далейшым палітычным пераследам, а прэтэнзіі перабольшанымі. Ён лічыць, што гэта помста за адмову напісаць прашэнне пра памілаванне.

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты