Навіны

Нобелеўская прэмія міру — беларускаму народу

Ка­лі з’я­віц­ца ў про­да­жы гэ­ты ну­мар на­ша­га тыд­нё­ві­ка, 8 каст­рыч­ні­ка да­ве­да­ем­ся, хто стаў лаў­рэ­а­там Но­бе­леў­скай прэ­міі мі­ру. У вы­лу­чэн­цах зна­хо­дзяц­ца так­са­ма і два бе­ла­ру­сы. Пер­шы з іх — Алесь Бя­ляц­кі, адзін з сім­ва­лаў бе­ла­ру­ска­га на­цы­я­наль­на­га ад­ра­джэн­ня вась­мі­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя, а так­са­ма су­зас­на­валь­нік бе­ла­ру­ска­га пра­ва­а­ба­рон­ча­га ру­ху, які пад яго кі­раў­ні­цтвам пер­са­на­лі­за­ваў­ся ў «Цэн­т­ры аба­ро­ны пра­воў ча­ла­ве­ка Вяс­на-96». Алесь Бя­ляц­кі мае шмат­лі­кія між­на­род­ныя ўзна­га­ро­ды за пра­ва­а­ба­рон­чую дзей­насць, у 2006 і 2012 га­дах вы­лу­чаў­ся ўжо на Но­бе­леў­скую прэ­мію. За­раз із­ноў зна­хо­дзіц­ца за кра­та­мі.

Дру­гая асо­ба — Свят­ла­на Ці­ха­ноў­ская, са­пер­ні­ца Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі на жні­вень­скіх, прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­рах 2020 го­да, муж якой так­са­ма зна­хо­дзіц­ца ў тур­ме. Яна, не бу­ду­чы ў па­лі­ты­цы, з дня на дзень узя­ла на ся­бе ад­каз­насць стаць лоб у лоб з лу­ка­шэн­каў­скай сі­стэ­май пас­ля­вы­бар­ча­га тэ­ро­ру і гвал­ту. Ву­чыц­ца яна па­лі­ты­цы, якая ёсць за­раз стра­шэн­на ашу­кан­скай, а так­са­ма выт­рым­лі­ваць усе ўда­ры, што про­ста пры­му­ша­юць пла­каць у ад­к­ры­тую. Свят­ла­ну Ці­ха­ноў­скую на Но­бе­леў­скую прэ­мію мі­ру вы­лу­чыў прэ­зі­дэнт Літ­вы Гі­та­нас Наў­се­да. Пра гэ­та ста­ла вя­до­ма 30 сту­дзе­ня.

Апош­ні дзень сту­дзе­ня згод­на рэг­ла­мен­ту з’яў­ля­ец­ца апош­нім днём вы­лу­чэн­ня ў спі­сак кан­ды­да­таў на Но­бе­леў­скую прэ­мію. «Гэ­та ней­ма­вер­ны го­нар, і я дзя­кую Літ­ве за ўсю пад­трым­ку, якую яна аказ­вае бе­ла­ру­сам. Бо вы­лу­чэн­не — гэ­та не мая за­слу­га, гэ­та да­сяг­нен­не на­ро­ду Бе­ла­ру­сі, чы­ім мір­ным пра­тэ­стам за­хап­ля­юц­ца мі­льё­ны лю­дзей у роз­ных кра­і­нах», — ска­за­ла та­ды Свят­ла­на Ці­ха­ноў­ская.

Сё­ле­та на Но­бе­леў­скую прэ­мію мі­ру на­мі­на­ва­ны 234 асо­бы і 95 ар­га­ні­за­цый. Ле­тась Но­бе­леў­скую прэ­мію мі­ру прыс­во­і­лі Усяс­вет­най хар­чо­вай пра­гра­ме ААН. Па­вод­ле рэй­тын­гу бук­ме­ке­раў Ці­ха­ноў­ская мае да­во­лі вы­со­кі шанц ат­ры­маць уз­на­га­ро­ду. Ся­род па­тэн­цый­ных пе­ра­мож­цаў на­зы­ва­юцца Су­свет­ная ар­га­ні­за­цыя зда­роўя, ра­сей­скі па­лі­тык Аляк­сей На­валь­ны, эка­ла­гіч­ная ак­ты­віст­ка Грэ­та Тун­берг. Ад­нак Но­бе­леў­ская прэ­мія мі­ру поў­ная нес­па­дзя­ва­ных вер­дык­таў, а ў апош­ні час, на жаль, ста­но­віц­ца ча­ста за­лож­ні­кам блі­за­ру­кіх ге­а­па­лі­тыч­ных ін­та­рэ­саў ма­гут­ных гэ­та­га све­ту. Та­му і так хут­ка за­бы­ва­ем, хто яе ат­ры­маў. Для ці­каў­нас­ці пры­га­да­ем, што Но­бе­леў­скую прэ­мію ў ін­шых га­лі­нах ат­ры­ма­лі ча­ты­ры ўра­джэн­цы Бе­ла­ру­сі як гра­ма­дзя­не ін­шых кра­ін.

У ня­даў­нім мі­ну­лым са­мі бе­ла­ру­сы за­яў­ля­лі свае пам­к­нен­ні да гэ­тай прэ­міі, перш за ўсё ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры. Іш­ла раз­мо­ва пра твор­часць Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на і Ва­сі­ля Бы­ка­ва. Лі­та­ра­тур­ная спад­чы­на гэ­тых двух во­ла­таў на­шай пісь­мен­нас­ці на­пэў­на не пры­нес­ла б со­ра­му ста­ноў­ча­му вер­дык­ту Но­бе­леў­ска­га ка­мі­тэ­та. Але, зда­ец­ца, тут сваю ро­лю адыг­ра­лі і няў­мен­не вес­ці ла­бі­стыч­на-пра­ма­цый­ныя дзе­ян­ні ў су­свет­ным маш­та­бе.

Зу­сім інакш спра­ва ме­ла­ся з пісь­мен­ні­цай Свят­ла­най Алек­сі­е­віч, якой у 2015 го­дзе ўру­чы­лі прэ­мію ме­на­ві­та ў жан­ры лі­та­ра­ту­ры. Ей­ныя рэ­пар­та­жы фак­та на­пэў­на да­нес­лі між­на­род­най су­поль­нас­ці зра­зу­мен­не для ад­чу­ван­ня сут­нас­ці іс­на­ван­ня са­вец­ка­га ча­ла­ве­ка, пры­гад­ван­не бес­ча­ла­веч­на­га аб­ліч­ча Дру­гой су­свет­най вай­ны ў да­чы­нен­ні да ва­ен­ных жан­чын, бі­я­ла­гіч­ных і псі­хіч­ных траў­маў лю­дзей, па­цяр­пе­лых ад чар­но­быль­скай ка­таст­ро­фы. Урэш­це яна са­ма яс­на і вы­раз­на ўвай­ш­ла ў ін­тэ­лек­ту­аль­нае зма­ган­не з лу­ка­шэн­каў­скай сі­стэ­май на ай­чын­ным і між­на­род­ным па­на­двор­ку.

Ад­нак дык­та­тар не ама­тар і не фа­нат раз­ва­жан­няў над сут­нас­цю яго­най ула­ды. Ён ра­зу­мее толь­кі без­за­кон­не і сі­стэ­му здзе­ку як над па­а­соб­ным ча­ла­ве­кам, так і над гра­мад­ствам. Вы­ступ­лен­не бе­ла­ру­ска­га на­ро­да пас­ля скра­дзе­най дык­та­та­рам у іх пе­ра­мо­гі па­ка­за­ла, што спра­вяд­лі­васць і праў­да яму не чу­жыя. А толь­кі ў не­за­леж­най бе­ла­ру­скай дзяр­жа­ве мо­гуць рэ­а­лі­за­вац­ца ча­ла­ве­чыя пра­вы мір­ным шля­хам.

Та­му Но­бе­леў­ская прэ­мія бе­ла­ру­ска­му на­ро­ду бу­дзе ак­там спра­вяд­лі­вас­ці, чэс­нас­ці і ма­раль­най пад­трым­кі ў яго­ным зма­ган­ні за на­цы­я­наль­нае вы­жы­ван­не.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты