Навіны

Анджэя Пачобута дыскрымінуюць у праве на перапіску

Зняволенага журналіста і дзеяча Саюзу палякаў Беларусі Анджэя Пачобута сістэмна дыскрымінуюць у праве на паштовую перапіску. Як паведаміла жонка журналіста Аксана Пачобут, лісты Анджэю даходзяць толькі ад яе. Акрамя лістоў жонкі Пачобуту не перадаюць ніякай іншай карэспандэнцыі. Следчыя ж органы яму адказалі, што перадаецца ўсё, але гэта няпраўда. Нават бацька журналіста і сын не атрымліваюць лістоў, магчыма таму, што яны напісаныя па-польску.

Анджэй Пачобут перадае ўсім сябрам і знаёмым прывітанне і дзякуе ўсім, хто яго падтрымлівае. Ён піша, што адчувае падтрымку "па пэўных прыкметах і адгалосках".

Напомнім, што сёлета, 25 сакавіка, да Пачобута прыйшлі з ператрусам і затрымалі. Ён праходзіць па так званай «польскай справе», якую Генеральная пракуратура завяла па частцы 3 артыкулу 130 Крымінальнага кодэкса «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасьці» на Анжаліку Борыс і іншых чальцоў Саюзу палякаў у Беларусі.

Цяпер Пачобут знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА. У жніўні яму працягнулі тэрмін знаходжання пад вартай яшчэ на тры месяцы.

Пісаць Анджэю Пачобуту трэба на адрас: следчая турма №8. 222163, Жодзіна, вул. Савецкая, 22А. 

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты