Навіны

Новая крымінальная справа ў Астраўцы

12 кастрычніка ў будынку Астравецкага РАУС пачаўся закрыты судовы прыцэс у дачыненні да маладога хлопца Артура Жвірыдоўскага. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: частцы 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
Па версіі боку абвінавачвання Жвірыдоўскага судзяць таму, што ён нібыта адной ноччу ў чэрвені бягучага году вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной з школаў Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага садраў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру. 
 
Характэрна, што разгляд гэтай справы адбываецца не ў будынку суда, а ў памяшканні Астравецкага раённага аддзялення міліцыі. Нікога з прыйшоўшых падтрымаць Жвірыдоўскага, у тым ліку яго маці і іншых сваякоў, на працэс не пусцілі. Некаторых з іх толькі апыталі як сведкаў, пасля чаго адразу выдалілі з "залы суда". Ніякай афіцыйнай інфармацыі пра гэты працэс на стэндзе Астравецкага суда няма, фактычна гэты працэс не толькі поўнасцю закрыты, але і "засакрэчаны".
Ад адваката Артур Жвірыдоўскі адмовіўся. Такім чынам працэс толькі фармальна нагадвае судовы і фактычна пераўтвораны ў пакаральны.
 
Калі і ў якой паслядоўнасці адбудуцца далейшыя судовыя дзеянні, невядома. 
 
 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты