Навіны

У Астраўцы Артура Жвірыдоўскага засудзілі да трох гадоў калоніі

13 кастрычніка ў Астраўцы скончыўся працэс у дачыненні да жыхара гэтага раённага цэнтру Артура Жвірыдоўскага. Суд праходзіў чамусці ў памяшканні Астравецкага РАУС. Працэс быў закрытым, на агалошванне прысуду пусцілі толькі маці маладога чалавека.

У выніку Артуру Жвірыдоўскаму прысуджана ажно тры гады калоніі агульнага рэжыму.

Жвірыдоўскага звінавацілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: частцы 1 арт. 339 (хуліганства) і арт. 370 (знявага дзяржаўных сімвалаў).
Па версіі боку абвінавачвання Жвірыдоўскі ноччу ў чэрвені бягучага году вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на адной з школаў Астраўца, а таксама намаляваў на камені тры паласы ў бел-чырвона-белым спалучэнні. Акрамя гэтага садраў чырвона-зялёны сцяг з будынку адной з дзяржаўных установаў раённага цэнтру. 

 

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты