Навіны

Жыў для Беларусі: памяці Янкі Сурвілы

3-га чэрвеня – 15 год, як не стала Янкі Сурвілы, мужа Івонкі Сурвілы – старшыні Рады БНР у выгнанні.

Ён нарадзіўся на Смаргоншчыне, у вёсцы Белевічы. Ва ўзросце 18 гадоў яму прыйшлося з-за пераследу пакінуць свой край, які ён змог пабачыць толькі ў 1993 годзе на 1-м З’езде беларусаў свету, пасля паўстагоддзя выгнання.

Пра свайго мужа ўзгадвае Івонка Сурвіла: “З Гішпаніяй звязаныя найбольш шчаслівыя ўспаміны майго дарослага жыцця. Прыехала я з мужам Янкам з Парыжу ў Мадрыд 29 жніўня 1959 году, праз тыдзень пасля нашага шлюбу. У Мадрыдзе ад сьнежня 1958 году Янка вёў разам са сваім сябрам Віцем Сянькевічам штодзённыя беларускія радыёперадачы Гішпанскага нацыянальнага радыё. Уяўляю сабе, што не лёгка было Янку пакінуць Віцю аднаго, каб ехаць жаніцца ў Парыж, бо нават удваіх працавалі яны ад ранічкі да вечару —рыхтавалі штодня пятнаццаціхвілінную перадачу. І таму Янка моцна спяшаўся назад уМадрыд. Гэта мне абсалютна не перашкаджала, бо і я была захопленая, што мы мелі беларускія радыёперадачы з Мадрыду, і яны адразу сталіся й для мяне найважнейшай падзеяй нашага супольнага жыцця. Янку спатрэбілася паўтара году, каб здабыць хвалі. Ягонаму, Віцеваму і майму шчасцю не было канца, калі нарэшце 8 сьнежня 1958 году беларуская мова прагучала першы раз на гішпанскіх хвалях”.

Радыёхвалі па-беларуску спыніліся па загаду СССР у траўні 1965 году , калі гішпанцы атрымалі загад спыніць замежнае вяшчанне. Пасля пераезду ў Канаду быў на працягу дваццаці гадоў голасам беларускага народу ў канадскай сталіцы Атаве.Там ён стаў старшынём Атаўскага аддзелу Згуртавання беларусаў Канады.

Памёр Янка Сурвіла пасля паўтара гады цяжкай хваробы. Да канца жыцьця праймаўся доляй Беларусі. За месяц перад смерцю казаў сябрам, якія наведвалі яго з Таронта і канадыйскага Лёндану, каб бераглі БНР, бо “гэта найвялікшы скарб беларускага народу”.

Твой стыль

03.06.2012

Архіў

Сьнежань 2018
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты