Навіны

Беларусік сьмелы

Да круглых ўгодкаў паўстаньня 1863 году, якія будуць адзначацца ў 2013 годзе, Лявон Карповіч прапануе свае вершы, прысьвечаныя гэтай гістарычнай падзеі.

унуку Мікіту прысвячаецца

Беларусік сьмелы.

Хто ты такі? Беларусік сьмелы.

Сьцяг твой які? Бел-Чырвона-Белы.

Дзе ты жывеш? Жыву між сваімі.

Што найдарожша? Свабода Радзімы.

Як быць свабодным? Змагацца за Волю.

Што зычыш людзям? Лепшую долю.

Што табе годнае? Родная мова.

Што хочаш слухаць? Роднае слова.

Здрады баішся? Не, не баюсь.

У што ты верыш? У Беларусь.

Што тут тваё? Мой край Наднямоньскі.

Хто табе прыклад? Кастусь Каліноўскі.

Прысвячаецца Кастусю Каліноўскаму

Люблю Беларусь!

Ідуць полем-лесам, З гары ў даліну,

Ідуць касінеры У бой за Радзіму!

Любіш каго? Люблю Беларусь!

Дык узаемна! - Жадае Кастусь.

Вельмі прыемна, Што ўзаемна!

Люблю Беларусь!

Маці і дзяўчына Не даждуцца сына:

Сочыць яго куля, Магіла ля млына…

Прыпеў: Няхай жыве вольнасьць, Вольнасьць і свабода

Для ўсёй краіны, Для ўсяго народа.

Прыпеў: …………………………..

Прысвячаецца Паўстанцам 1863г.

Людзі тутэйшыя з гораду, з вёскі,

Гляньце на неба, што над Гародняй.

У небе свабодным зьзяе Паходняй

Сьветлае імя: Кастусь Каліноўскі.

Хочаш пачуць, хто змагаўся за праўду?

Услухайся, шэпча над Сьвіслаччу Пушча,

Карнікаў залпам прарэзана гушча…

Рэха разносіцца…Ранены Траўгут…

Нотр-Дам, Б’ют-О-Кай, Пляц Елісейскі…

Дзе Беларусь, дзе браты-касінеры?

Вешаюць іх акупанта жаўнеры.

За вольнасьць у Парыжы ваюе Урублеўскі.

Дзень вырашае лёс на стагодзьдзі…

Позіркі сьлепяцца не краявідамі,

Кроўю залітыя пад Мілавідамі.

Ляндар разбітых паўстанцаў адводзіць…

Трэба змагацца, каб жыць у свабодзе.

Любіш каго? Люблю Беларусь!

Дык узаемна. Лукішкі…Кастусь…

“Толькі тады будзеш вольным народзе…”

Лявон Карповіч, Луна

26.05.2012

праваабарончыя сайты